Нямецкі суд пастанавіў, што пахмелле - гэта хвароба
7- 24.09.2019, 12:41
- 10,358
Паводле заявы суда, хваробу варта вызначаць у шырокім сэнсе, каб абараніць здароўе людзей.
Нямецкі суд прызнаў пахмелле хваробай у прысудзе супраць прадаўца харчовага дадатку, які прадаецца як "напой супраць пахмелля".
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на АР.
Зямельны суд у Франкфурце вынес прысуд, апублікаваны ў панядзелак, што маркетынг адказчыка парушыў забарону на наданне харчовым прадуктам магчымасці прадухілення або лячэння хвароб. Суд адхіліў апеляцыю на аналагічны прысуд ніжэйшай інстанцыі.
Паводле заявы суда, хваробу варта вызначаць у шырокім сэнсе, каб абараніць здароўе людзей. Суддзі адзначылі, што гэты тэрмін ахоплівае "ўсякае, нават нязначнае або часовае парушэнне нармальнага стану арганізма або нармальнай дзейнасці".
Гэта, з іхных слоў, прадугледжвае галаўны боль ды іншыя сімптомы, якія з'яўляюцца наступствам ужывання алкаголю, "шкоднага рэчыва".