24 красавiка 2024, Серада, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Расеі праз адмову парашутаў разбіліся дзве БМД

Відэафакт: У Расеі праз адмову парашутаў разбіліся дзве БМД

БМД разбіліся на вучэннях «Цэнтр-2019».

Дзве баявыя машыны дэсанту разбіліся на вучэннях «Цэнтр-2019» падчас дэсантавання з самалётаў Іл-76, праз адмову парашутных сістэмаў. Экіпажаў унутры машынаў не было, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на прэс-службу Мінабароны РФ. Відэа таго, што адбылося, з'явілася ў тэлеграм-канале «Аператыўная лінія».

«20 верасня 2019 года падчас масавага дэсантавання ваеннай тэхнікі ПДВ на пляцоўкі прызямлення ў Арэнбургскай вобласці не спрацавалі парашутныя сістэмы ў дзвюх баявых машынаў. У выніку няспраўнасці парашутных сістэмаў пры сутыкненні з зямлёй абедзве машыны атрымалі пашкоджанні», – сказалі ў міністэрстве.

Там дадалі, што «дэсантаванне тэхнікі ажыццяўлялася толькі без экіпажаў, пацярпелых няма».

У міністэрстве адзначылі, што прычыны і абставіны здарэння ў цяперашні час вызначае камісія камандавання ПДВ супольна з прадстаўнікамі прамысловасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках