29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычны вязень Зміцер Паліенка заявіў, што на судзе будзе маўчаць

5
Палітычны вязень Зміцер Паліенка заявіў, што на судзе будзе маўчаць
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

Суд над палітычным вязнем адбудзецца 25 верасня.

Судовы працэс над палітвязнем Змітром Паліенкам пачнецца 25 верасня ў закрытым рэжыме. Пра гэта стала вядома 20 верасня з ліста Паліенкі.

Сёння на волю прыйшоў яшчэ адзін ліст, у якім Зміцер заяўляе, што не скажа на судзе ні слова ў сувязі з тым, што не прызнае абвінавачванні, не давярае беларускаму правасуддзю.

«У сувязі з тым, што суд будзе праходзіць у цалкам закрытым рэжыме, а гэта значыць непразрыстым і ізаляваным ад грамадскасці - я ўважаю гэта за расправу, бо не прызнаю віну ні ў водным эпізодзе, а беларускаму правасуддзю не давяраю», - гаворыцца ў лісце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках