19 красавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Арабія плануе аднавіць здабычу нафты да канца верасня

Саудаўская Арабія плануе аднавіць здабычу нафты да канца верасня

Цяпер на НПЗ Saudi Aramco кругласутачна вядуцца працы.

Кампанія Saudi Aramco плануе да канца верасня выйсці на ранейшы ўзровень здабычы нафты, пасля атакі дронаў на аб'ект НПЗ. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле інфармацыі агенцтва, працы вядуцца кругласутачна, неабходнае абсталяванне даставілі з ЗША і Еўрапейскага Звязу.

Нафтаздабываючая кампанія Aramco скараціла здабычу нафты на 5 млн барэляў за дзень.

Нагадаем, 21 верасня кошты паўночнаморскай нафты маркі Brent паказалі максімальны тыднёвы рост з пачатку 2019 года пасля атакі дронаў на нафтавыя аб'екты Saudi Aramco.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках