29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Святаслаў Вакарчук спявае па-беларуску

2
Відэафакт: Святаслаў Вакарчук спявае па-беларуску
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Дзеля канцэрта ў Менску лідар «Акіяну Эльзы» нават прапусціў пасяджэнне Вярхоўнай Рады.

Па-беларуску праспявалі пра «Яся і канюшыну» і сыгралі на біс. «Акіян Эльзы» даў першы за два гады канцэрт у Беларусі, паведамляе «Белсат».

«Бильшого вимагай!» - чулася са сцэны. Але патрабаваць чагосьці яшчэ большага аматары творчасці ўкраінскага калектыву ўчора проста не маглі. Аншлаг на «Менск-Арэне». Бо песні шчырыя. Што цікава, сам лідар гурту Святаслаў Вакарчук за гэты выступ ганарару атрымаць не зможа, бо ён - народны дэпутат Украіны.

Дзеля канцэрта ў Менску лідар «Акіяну» Святаслаў Вакарчук нават прапусціў пасяджэнне Вярхоўнай Рады: канцэрт у Менску быў запланаваны задоўга да таго, як ён стаў дэпутатам. Падчас канцэрту Вакарчук успомніў нядаўна вызваленых украінскіх вязняў, публіка вітала гэтыя словы авацыямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках