29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы беларусаў прыйшлі на канцэрт Святаслава Вакарчука ў Менску

29
Тысячы беларусаў прыйшлі на канцэрт Святаслава Вакарчука ў Менску
ФОТА: RFL / RL

На «Менск-арэне» быў аншлаг.

На «Менск-арэне» не было ніводнага свабоднага месца. Так у Беларусі 20 верасня сустрэлі ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы». Падчас канцэрту лідар гурта Святаслаў Вакарчук успомніў нядаўна вызваленых з расейскай турмаў 35 украінскіх вязняў. «Менск-арэна» вітала гэтыя словы авацыямі, паведамляе «Радыё Свабода».

– Нядаўна здарылася вельмі важная падзея ў нашай краіне – ва Украіну вярнуліся палітвязні. Мы хочам прысвяціць ім гэтую песню. І дзякуй за падтрымку, Беларусь! Нам вельмі прыемна! – сказаў музыка.

Святаслаў Вакарчук шчыра свяціўся ад шчасця, і прыхільнікі адказвалі яму ўзаемнасцю. Душэўнасць, з якой выступае група «О.Е.», непадробная: несуцішная энэргія франтмэна ахутвае цеплынёй кожнага ў зале – гэта сапраўдны кактэйль з таленту, жарсці, драйву і рамантыкі, піша kp.by.

Лідар гурта таксама прысвяціў кранальную песню «Мить» украінцам, якія ваююць на Данбасе. У вачах артыста заблішчалі слёзы – у зале плакалі дзяўчаты.

Музыкі некалькі разоў выходзілі на біс. І адпусцілі дадому сваіх слухачоў толькі бліжэй да поўначы. У гэты вечар у менскім аўтобусе па маршруце № 1 ехалі прыхільнікі «Акіяна Эльзы» з Менска, Баранавічаў, Гародні, Віцебска, Масквы, Піцера, Разані.

Каб правесці канцэрт у Менску, Вакарчук сышоў з пасяджэння Вярхоўнай Рады.

«Канстытуцыя Украіны дазваляе народнаму дэпутату займацца творчай дзейнасцю, а Бог забараняе мне не займацца творчай дзейнасцю», – сказаў музыка.

Паводле словаў Вакарчука, ягоны выступ на гэтым канцэрце не аплачваецца.

«Я не атрымліваю ганарараў і тых забароненых законам выплатаў, якія не можа мець народны дэпутат», – заявіў ён.

Святаслаў Вакарчук таксама адзначыў, што канцэрт у Менску быў узгоднены яшчэ да таго, як ён пайшоў у палітыку і на выбары.

Партыя «Голас», створаная Святаславам Вакарчуком, атрымала 20 мандатаў на пазачарговых выбарах у парламент Украіны.

ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
ФОТА: RFL / RL
Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках