25 красавiка 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік NASA выпадкова знайшоў у Гішпаніі другі Стоўнхэндж

Спадарожнік NASA выпадкова знайшоў у Гішпаніі другі Стоўнхэндж
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Манумент з'явіўся з вады пасля асушэння берага.

Кліматычныя змены ўплываюць на планету па-рознаму на працягу розных перыядаў. У доўгатэрміновай перспектыве навукоўцы прадказваюць, што глабальнае пацяпленне, выкліканае парніковым эфектам, прывядзе да раставання леднікоў і павышэння ўзроўню мора, піша «Новое время».

Прама цяпер прыбярэжным тэрыторыям розных кантынентаў не пагражае затапленне, нават наадварот: праз анамальную спякоту, якая, дарэчы, гэтым летам пабіла ўсе магчымыя рэкорды ў Еўропе, некаторыя ўчасткі Зямлі, якія былі пад вадой, зноў апынуліся сушай. У гэтым ёсць і свае плюсы, асабліва для навукоўцаў-археолагаў.

Як паведамляе NASA, нядаўна, дзякуючы асушванню вадасховішча Valdecanas на захадзе Гішпаніі, іх спадарожнік Landsat 8 засек старажытны манумент, які называюць гішпанскім Стоўнхэнджам. Вадасховішчы пабудавалі падчас праўлення гішпанскага дыктатара Франсіска Франка ў 1963-м для таго, каб забяспечыць доступ да вады бедным рэгіёнам Гішпаніі.

Але, разам з гэтым інжынеры затапілі гістарычна важны манумент, якому блізу 7 тысяч гадоў. Падобна Стоўнхэндж, так званы Dolmen of Guadalperal з'яўляецца кругавым манументам з блізу 100 вялікіх камянёў, і ён служыў як грабніца або месца правядзення рэлігійных рытуалаў.

Навукоўцы мяркуюць, што ў самым пачатку Dolmen of Guadalperal быў замкнёнай прасторай у выглядзе каменнага дома з дахам. Апошнімі раскопкамі ў гэтай мясцовасці кіраваў нямецкі археолаг Уга Абермаер у 1920-х. У сярэдзіне мінулага стагоддзя манумент цалкам затапілі, і толькі летам 2019-га ён зноў з'явіўся на сушы.

Цяпер мясцовыя актывісты дамагаюцца ва ўладаў дазволу на тое, каб перанесці Dolmen of Guadalperal у іншае месца, далей ад тэрыторыі вадасховішча.

Нагадаем, летась даследчыкі з Аксфардскага ўніверсітэта апублікавалі навуковую працу, згодна з якой вядомыя блакітныя камяні Стоўнхэнджа, імаверна, былі транспартаваныя больш чым за 200 км ад іх сучаснага месцазнаходжання.

Навукоўцы змаглі давесці гэта, зноў раскапаўшы рэшткі пахаваных там людзей. Як мінімум 10 з 25 пахаваных былі з заходняга ўзбярэжжа Вялікабрытаніі - Уэльса. Мяркуючы па хімічным складзе, камяні таямнічага алтара таксама перанеслі адтуль. Магчыма, на працягу многіх стагоддзяў, людзей з камянямі прыносілі да Стоўнхэнджа для правядзення рытуалаў пахавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках