17 кастрычнiка 2019, Чацвер, 19:36
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Жыхар Карэлічаў: Перад прыездам Лукашэнкі новы асфальт пасыпалі цэментам, каб выглядаў старым

8
Жыхар Карэлічаў: Перад прыездам Лукашэнкі новы асфальт пасыпалі цэментам, каб выглядаў старым
КАРЭЛІЧЫ

Аднак у гарадскі пасёлак ён так і не прыехаў.

20 верасня Аляксандр Лукашэнка наведаў Карэліцкі раён. Спачатку ён заехаў на адно з сельгаспрадпрыемстваў, а затым азнаёміўся з работай прадпрыемства «Карэлічы-Лён».

Як распавялі «Салідарнасці» жыхары Карэлічаў, да візіту Лукашэнкі гарадскі пасёлак рыхтавалі некалькі тыдняў. У гарадскім пасёлку ўвесь гэты час цыркулявалі чуткі пра розныя даты яго прыезду.

Але ў выніку ў сам райцэнтр Аляксандр Лукашэнка так і не зазірнуў.

Што, зрэшты, не перашкодзіла міліцыі выставіць на скрыжаваннях пасты.

- Такое ўражанне, што там былі міліцэйскія чыны не ніжэй маёраў, - падзяліўся назіраннямі мясцовы жыхар.

З яго слоў, ля льнозавода да прыезду Лукашэнкі паклалі новы асфальт. А каб яго навізна не кідалася ў вочы, дарогу пасыпалі зверху цэментам.