20 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі нечаканую карысць алкаголю

7
Навукоўцы выявілі нечаканую карысць алкаголю

Таксама спецыялісты распавялі пра дапушчальную дзённую дозу спіртнога.

Навукоўцы са Школы медыцыны Паўднёва-Усходняга ўніверсітэта ў Кітаі распавялі пра карысць алкаголю для здароўя дыябетыкаў. Пра гэта яны паведамілі на канферэнцыі ў Барселоне Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнню дыябету, піша Мedicalxpress.

Кітайскія спецыялісты, вывучыўшы раней праведзеныя даследаванні, зрабілі выснову, што ўжыванне алкаголю звязана са зніжэннем узроўню тлушчаў і інсуліну ў крыві. З іх слоў, у дзень дапушчальна ўжываць не больш за 20 г алкаголю, што роўна прыкладна паўтары банкам піва, куфлю віна ці 50 мл моцнага алкаголю.

Пры гэтым яны падкрэслілі, што дыябетыкам неабходна прытрымлівацца рэкамендацый лекараў, згодна з якімі ім трэба захоўваць асцярожнасць у дачыненні да спіртных напояў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках