Пасол Францыі наведаў пікет збору подпісаў «Еўрапейскай Беларусі» ў Светлагорску
1- 20.09.2019, 16:45
- 12,133
Дыпламат пагаварыў з актывістамі і пажадаў ім поспеху.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дыдзье Канес наведаў пікет збору подпісаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Светлагорску, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Дыпламат абмеркаваў з актывістамі сітуацыю ў горадзе і еўрапейскія перспектывы краіны.
- Мы распавялі пра тое, як ідзе збор подпісаў, пра што кажуць людзі, на што скардзяцца, чаго чакаюць. Пагаварылі пра нашы мэты. Потым спадар Дыдзье Канес паціснуў руку ўдзельнікам пікета і пажадаў поспеху, - распавёў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Савіч, які бярэ ўдзел у «парламенцкай кампаніі» ў Светлагорскай выбарчай акрузе №46.