18 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі актор Павел Усцінаў выйшаў на волю

12
Расейскі актор Павел Усцінаў выйшаў на волю

Ён застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Масгарсуд паводле хадайніцтва Генпракуратуры адпусціў асуджанага фігуранта «справы 212» Паўла Усцінава з СІЗА, паведамляе карэспандэнтка «Новай газеты» з залы суда. Ён будзе пад падпіскай аб нявыездзе да абскарджвання прысуду і пачатку ягонага дзеяння.

16 верасня Цвярскі раённы суд пакараў 24-гадовага акцёра 3,5 гадамі пазбаўлення волі за вывіх пляча, нібыта атрыманы расгвардзейцам падчас затрымання. Малады чалавек сцвярджае, што апынуўся на мітынгу выпадкова, а ў момант затрымання чакаў каля метро свайго сябра.

Суд адмовіўся задаволіць хадайніцтва аб праглядзе відэазапісу, з якога відаць, што Усцінаў не ўдзельнічае ў акцыі: не скандуе лозунгі, не стаіць з плакатам.

Пасля вынясення прысуду акторская супольнасць выступіла з падтрымкай асуджанага: актор Аляксандр Паль запусціў флэш-моб, запісаўшы відэа з патрабаваннем перагледзець неправасудны прысуд. Да яго далучыліся дзясяткі іншых актораў. Пасля грамадскага рэзанансу Генпракуратура запатрабавала адпусціць Усцінава, а пасля таксама – змяніць прысуд на нязлучаны з пазбаўленнем волі.

Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў напярэдадні таксама называў рэальны тэрмін для Усцінава занадта суровым пакараннем, прапанаваўшы замяніць яго на год умоўна. 3,5 гады, на якія асудзілі актора, ён «перавёў бы ну Сініцу», блогера, асуджанага да 5 гадоў турмы за твіт, нібыта з пагрозамі дзецям сілавікоў. Ягоная ўстанова прапанавала ў Масгарсуд станоўчую характарыстыку на Усцінава, які праходзіў там тэрміновую вайсковую службу. З даручальніцтвам у суд таксама звяртаўся мастацкі кіраўнік «Сатырыкона» Канстанцін Райкін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках