28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікі паведамляюць пра забарону мабільнікаў у школах

89
Настаўнікі паведамляюць пра забарону мабільнікаў у школах

Вокамгненная рэакцыя на скандал у Гомелі?

У рамках спецпраекта «Адваротны бок медаля» мянчук апавёў «Салідарнасці», як школы прарэагавалі на словы Лукашэнкі.

Варта было Лукашэнку выказаць незадаволенасць мабільнікамі ў школе – і адказ не прымусіў сябе чакаць. Падзеі развіваліся вокамгненна: у першай палове дня кіраўнік аблаяў «шчанюка», удзень у школах правялі класныя гадзіны, дзе растлумачылі «палітыку партыі», а ўвечары бацькі ўжо атрымалі паведамленні ад класных настаўнікоў, у якіх выразна сказана: «карыстацца мабільнымі ў школе больш нельга».

Чытач «Салідарнасці» даслаў скрыншот такога паведамлення.

– Вось так, цяпер настаўнікі могуць спакойна мацюкацца, пагражаць, заганяць у БРСМ – і ніхто іх больш не патурбуе сваімі запісамі, – каментуе бацька. – І галоўнае, як хутка адрэагавалі! Вось бы ў нас так рэагавалі на скаргі простых грамадзянаў! А то празрыстыя скрыні на выбарчых участках могуць абмяркоўваць гадамі. А тут за паўдня справіліся.

Паводле словаў суразмоўцы, дзеці і раней не карысталіся мабільнікамі на ўроках.

– Такія рэчы агаворваюцца з настаўнікам, дзяцей папярэджваюць, і я ведаю, што ў класе, дзе вучыцца маё дзіця, ніхто мабільнік без справы не хапае. Сітуацыя ў гомельскай школе – выключная, і такія рэчы сапраўды трэба фіксаваць, – упэўнены бацька. – Калі не хочаце, каб вас здымалі дзеці – павесьце відэакамеры ў класе, каб заўсёды ў выпадку канфліктнай сітуацыі можна было разабрацца, хто мае рацыю, а хто вінаваты.

У любым выпадку пакідаць дзяцей без мабільных нельга, мяркуе суразмоўца.

– Гэта сын прэзідэнта можа сабе дазволіць не браць тэлефон. Ён жа ў школу напэўна не на сваіх дваіх ходзіць і небяспеку не зазнае, таму яму і не патрэбная сталая сувязь з бацькамі, – адзначае мужчына. – Бо наўрад ці нехта пакіне сына прэзідэнта пасля ўрокаў грэбці лісце ў якасці «грамадска-карыснай працы» і ўжо дакладна не занясе над ягонай галавой парту са словамі «табе пі...ц будзе».

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках