20 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарога за Пуціна пустая

7
Дарога за Пуціна пустая

Нават і «начны воўк» не прамільгне на мота.

Перапынены палёт якуцкага экзарцыста, які ішоў выганяць Пуціна з Крамля, засланіў іншае пытанне, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Чаму ва ўсёй Расеі не знайшлося нікога, хто рушыў бы ў Крэмль з ідэяй пакінуць там Пуціна разам з усім ягоным калектывам? Не выгнаць, а ўмацаваць?

Ніводнага шамана, імама, святара, проста грамадскага актывіста з «атрадаў Пуціна» або ражанага казацтва. Ішлі б яны па матухне Расеі ад усходніх яе ускраінаў да Крамля, несучы па дарозе вестку пра вялізныя дасягненні Пуціна.

Няма такіх.

Ніхто не ідзе па краіне за Пуціна. Не патрэбны больш. Стаміліся. Нават і «начны воўк» не прамільгне на мота.

Дарога за Пуціна пустая. Рух ідзе супраць яго. З усіх бакоў. Павароту назад не будзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках