23 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На будоўлі метро ў катлаван упаў кран

3
Фотафакт: На будоўлі метро ў катлаван упаў кран

Машыніст паспеў выскачыць з кабіны, але ўсё ж пацярпеў.

На будоўлі трэцяй лініі метро ў Менску ўпаў аўтакран. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на МНС Менска.

Увечары 19 верасня на вуліцы Караля ў Менску ў катлаван вентзбойкі ўпаў аўтамабільны кран. Гэта здарылася ў 18.30 на будоўлі метро, калі перамяшчалі металічную апалубку. Глыбіня вентзбойкі – 25 метраў.

Пацярпеў машыніст аўтакрана. Ён быў у кабіне кіравання, у момант падзення выскачыў у катлаван. Яго даставілі ў лякарню, папярэдні дыягназ – пералом.

Механічныя пашкоджанні атрымалі аўтакран і часовы ўпор для стабілізацыі сцены катлавана. Прычыну здарэння высвятляюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках