19 красавiка 2024, Пятніца, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік выведкі ЗША падаў скаргу пасля размовы Трампа з Зяленскім

7
Супрацоўнік выведкі ЗША падаў скаргу пасля размовы Трампа з Зяленскім

Прэзідэнт ЗША даў абяцанне, якое звярнула ўвагу амерыканскіх выведнікаў.

У жніўні супрацоўнік амерыканскай выведкі аформіў афіцыйную скаргу на імя кіраўніцтва, у якой ішла гаворка пра нейкае абяцанне, якое прагучала з вуснаў прэзідэнта Дональда Трампа ў ходзе ягонай тэлефоннай размовы з замежным лідарам. Пра гэта 19 верасня паведаміла выданне The Washington Post (пераклад – gordonua.com).

Генеральны інспектар выведнай супольнасці Майкл Аткінсан пастанавіў, што атрыманыя звесткі з'яўляюцца дастаткова трывожнымі, каб надаць скарзе статус неадкладнай; паводле закону, гэта патрабуе апавяшчэння камітэтаў Кангрэсу нагляду, піша газета. Аднак в.а. дырэктара нацыянальнай выведкі Джозэф Магуайр адмовіўся паведаміць кангрэсмэнам тэкст дакладной.

Старшыня камітэта выведкі Палаты прадстаўнікоў дэмакрат Адам Шыф заявіў, што выкліча Аткінсана і Магуайра на слуханні.

Крыніцы The Washington Post мяркуюць, што гаворка ідзе пра званок Трампа прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Пры гэтым сутнасць абяцання кіраўніка Белага дому застаецца невядомай.

Дзве ананімныя крыніцы газеты The New York Times пацвердзілі, што Украіна фігуруе ў паведамленнях выведкі пра тэлефонныя размовы і "іншыя дзеянні" Трампа.

9 верасня кіраўнікі камітэтаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Эліёт Энгель, Адам Шыф і Элайджа Камінгс (усе – Дэмакратычная партыя) абвесцілі пра пачатак расследавання паведамленняў пра спробы Трампа, ягонага адваката Рудзі Джуліяні і іншых асобаў аказаць ціск на ўрад Украіны з мэтай палепшыць свае пазіцыі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Яны адзначаюць, што адміністрацыя Трампа, змушаючы Кіеў "правесці два палітычна матываваныя расследаванні, замаскаваныя пад антыкарупцыйную дзейнасць", пагражала адмовіць Украіне ў ваеннай дапамозе.

У чэрвені Джуліяні заклікаў прэзідэнта Украіны Зяленскага прыступіць да расследавання справы пра магчымае ўмяшанне Кіева ў амерыканскія выбары ў 2016 годзе і меркаваны подкуп экс-віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пятым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Тэлефонная размова Трампа і Зяленскага адбылася 25 ліпеня. Як паведаміла прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, амерыканскі лідар выказаў упэўненасць, што новыя ўкраінскія ўлады змогуць "закончыць расследаванне карупцыйных справаў, якія стрымлівалі ўзаемадзеянне паміж Украінай і ЗША".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках