19 красавiка 2024, Пятніца, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў імёны пяцёх прэтэндэнтаў на месца Джона Болтана

1
Трамп назваў імёны пяцёх прэтэндэнтаў на месца Джона Болтана

Большасць з спісу – дзейныя або былыя супрацоўнікі адміністрацыі Белага дому.

Прэзідэнт Дональд Трамп у аўторак назваў імёны пяцёх магчымых прэтэндэнтаў на месца Джона Болтана, нядаўна звольненага з пасады дарадцы ў нацыянальнай бяспецы. Большасць з гэтага спісу – цяперашнія або былыя супрацоўнікі адміністрацыі Белага дому. Трамп апавёў пра гэта журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта, які накіроўваўся ў Лос-Анджэлес, паведамляе «Голас Амерыкі».

Дарадца курыруе пытанні нацыянальнай бяспекі ў Белым доме і кансультуе прэзідэнта ў пытаннях абароны, бяспекі і дыпламатыі. Гэтая пазіцыя не патрабуе зацвярджэння ў Сенаце.

Сярод кандыдатаў, пералічаных Трампам – Рыкі Уодэл, былы намеснік дарадцы прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы і Кейт Келаг, цяперашняя дарадца віцэ-прэзідэнта Пенса ў пытаннях бяспекі. Келаг была выканальнай сакратаркай Рады нацыянальнай бяспекі да таго моманту, пакуль гэты орган не ўзначаліў Болтан, прызначаны 17 месяцаў таму.

Трэці кандыдат – Роберт О'Браян, перамоўнік у вызваленні закладнікаў, добра вядомы ў вонкавапалітычных колах Рэспубліканскай партыі.

Яшчэ адзін магчымы прэтэндэнт на месца Болтана – Фрэд Флейц, былы супрацоўнік ЦРУ і экс-выканальны сакратар Рады нацыянальнай бяспекі, які ў свой час быў кіраўніком апарату Болтана ў Дзярждэпартаменце. Флейц шырока вядомы ў якасці крытыка Тэгерана і антысламіста. У 2017 годзе ў інтэрв'ю выданню Breitbart News ён заявіў, што некаторыя мусульманскія суполкі ў ЗША схільныя да «радыкальнага светапогляду, які мае на ўвазе знішчэнне сучаснага грамадства, стварэнне сусветнага халіфату і распаўсюд шарыяцкага права на ўсіх жыхароў Зямлі».

Яшчэ адна кандыдатка, пра якую згадаў Трамп – Ліза Гордан-Хагерці, намесніца міністра ў ядзернай бяспецы ў Міністэрстве энэргетыкі ЗША.

Прэс-сакратарка Белага дому Стэфані Грышэм крыху пазней выпусціла заяву, дзе выказалася, што спіс кандыдатаў, якіх у размове з журналістамі пералічыў прэзідэнт – «не канчатковы, разглядаюцца таксама іншыя [кандыдаты]». Грышэм не стала прыводзіць канкрэтных імёнаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках