23 кастрычнiка 2019, Серада, 4:38
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Відэафакт: Зяленскі смяецца з жарта пра Лукашэнку

24
Відэафакт: Зяленскі смяецца з жарта пра Лукашэнку

На міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве пакпілі з дыктатара.

Пацешны эпізод адбыўся на вячэры, якая праходзіла пасля заканчэння асноўнай праграмы форуму YES, піша «Салiдарнасць».

На сцэну нечакана выйшлі былыя калегі прэзідэнта Украіны – акцёры студыі «95 квартал», якія выступілі перад замежнымі гасцямі на ангельскай мове. Адна з мініяцюраў была прысвечаная таму, як кіраўнік Беларусі спрабуе зрабіць сэлфі на мабільны тэлефон.

Нумар рассмяшыў многіх прысутных гасцей, у тым ліку і знакамітых. З жарта смяяўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а таксама запрошаная зорка – амерыканская акторка Робін Райт, галоўная гераіня серыяла «Картачны домік».

Нагадаем, форум YES – Ялцінская еўрапейская стратэгія – гэта буйны палітычны форум, які штогод праходзіць ва Украіне. Ягонымі гасцямі ў розныя гады станавіліся Біл Клінтан, Тоні Блэр, Шыман Перэс. Да 2014 года мерапрыемства праходзіла ў Крыме.