20 красавiка 2024, Субота, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі велізарны кантынентальны разлом пад Антарктыдай

8
Навукоўцы знайшлі велізарны кантынентальны разлом пад Антарктыдай

З яго выходзіць выпраменьванне.

Не так даўно ў Антарктыдзе навукоўцы выявілі выхад радыяцыі на паверхню. Канспіролагі паспяшаліся абвінаваціць у гэтым іншапланецян, якія нібыта высадзіліся на гэтым мацерыку і збіраюцца знішчыць чалавецтва. Але прадстаўнікі афіцыйнай навукі мяркуюць інакш.

Спецыялісты з універсітэта Мельбурна паведамілі, што яны здолелі ўстанавіць прычыну высокай радыяцыі ў адным з месцаў Антарктыды, піша lenta.ua.

Пасля праведзенага даследавання навукоўцы высветлілі, што недалёка ад месца выхаду радыяцыі размешчаны велізарны кантынентальны разлом. Менавіта з яго і выходзіць на паверхню мацерыка радон. Гэтую крыніцу радону навуковыя работнікі назвалі найбуйнейшай на планеце. Як вядома, радон у вялікай колькасці з'яўляецца вельмі небяспечным, ён можа стаць прычынай развіцця прамянёвай хваробы.

Падчас даследавання таксама было ўстаноўлена, што мінімум у дзвюх зонах радыяцыя здолела прабіць ледзяны шчыт і пачала актыўны распаўсюд на велізарныя тэрыторыі. Навукоўцы адзначаюць, што ў некаторых раёнах Антарктыды радыяцыя можа распаўсюджвацца па паветры.

Паводле іх прагнозаў, з часам зона заражэння будзе толькі павялічвацца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках