24 красавiка 2024, Серада, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску на аўкцыёне прадаюць чатыры гелікаптэры Мі-2

7
У Віцебску на аўкцыёне прадаюць чатыры гелікаптэры Мі-2
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гелікаптэры вырабленыя ў 1984 і 1986 гадах.

У Віцебску на аўкцыён выстаўленыя чатыры гелікаптэры Мі-2. Пра гэта паведамляе Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу.

Прадавец-авіякампанія «Орша Эйр», якая пачала працу ў 2013 годзе на базе Аршанскага авіярамонтнага завода.

Таргі пройдуць 23 верасня на базе Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу (Віцебск, праезд Гогаля, 5).

Паведамляецца, што гелікаптэры зроблены ў 1984 і 1986 гадах. Два знаходзяцца ў Маскоўскай вобласці на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ, дзе яны праходзілі капітальны рамонт і тэхабслугоўванне. І яшчэ два — у гарадскім пасёлку Балбасава Аршанскага раёна, дзе размешчаная авіякампанія.

Пачатковы кошт самага таннага гелікаптэра - 42 030 беларускіх рублёў без ПДВ. Самага дарагога - 424 800 рублёў. Астатнія два прапануюцца за 69 480 і 69 120 беларускіх рублёў.

Крок аўкцыёну (грашовы інтэрвал, на які павялічваецца кошт прадмета таргоў) устанаўліваецца ў суме 5% ад пачатковага кошту лота.

Арганізатар адзначае, што гелікаптэры не зарэгістраваныя ў рэестрах грамадзянскіх паветраных суднаў, эксперыментальных паветраных суднаў і дзяржаўных паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь.

Пераможца павінен на працягу пяці дзён з дня правядзення таргоў аплаціць выдаткі на іх арганізацыю і правядзенне, а таксама выдаткі па ацэнцы маёмасці. На працягу дзесяці дзён з дня правядзення таргоў - падпісаць дамову куплі-продажу. І ў наступныя пасля падпісання дзесяць рабочых дзён аплаціць сам прадмет таргоў.

Мі-2 — савецкі шматмэтавы гелікаптэр, распрацаваны АКБ М. Л. Міля ў пачатку 1960-х гадоў. У 1965 годзе было разгорнутая серыйную вытворчасць у Польшчы. Гелікаптэры гэтай мадэлі ў Беларусі выкарыстоўваюць, між іншым, МНС і аэраклуб ДТСААФ. Гелікаптэр можа падымаць да 700 кг на вышыню да 4000 метраў, а лімітавая хуткасць складае 210 км/г. у салоне змяшчаецца да 8 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках