18 красавiка 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гук выбуху як гром»: Метэоры бачылі ва ўсёй Беларусі

7
«Гук выбуху як гром»: Метэоры бачылі ва ўсёй Беларусі

А некаторыя падумалі, што заўважылі НЛА.

Метэоры бачылі ў дзясятках гарадоў Беларусі. Карыстальнікі сацсетак дзеляцца сваімі ўражаннямі пад відэа з метэорам, які знялі ў Менску, піша kp.by.

У каментарах зладзілі пераклічку, у якіх гарадах паспелі заўважыць метэор. Адгукнуліся з Ваўкавыска, Навагрудка, Пружанаў, Любані, Смаргоні, Вілейкі, Клецка, Браслава, Жыткавіч, Ганцавічаў, Віцебска, Чэрвеня, Заслаўя, Стоўбцаў, Мазыра, Ашмянаў, Ліды, Наваполацка, Верхнядзвінска, Салігорска, Валожына, Лагойска.

- Ззяў блізу хвіліны, - распавядаюць відавочцы.

- З сябрам на вуліцы палілі - бачылі, толькі ніжэй, і даволі добра разгледзелі. Ён рассыпаўся, і потым тры глухія выбухі было, упершыню такія выбухі чуў басістыя, - піша іншы каментатар.

- Я бачыў у Смаргонскім раёне прыкладна а 21.30. Ляцеў з захаду на ўсход па балістычнай траекторыі, потым праз хвілін 3 - 5 быў гук выбуху як гром, але неба было яснае, - апісвае мясцовы жыхар.

- А я ўжо ўсім распавёў, што НЛА бачыў. Не ведаў, што метэор, - прызнаецца каментатар.

Нагадаем, метэор - гэта з'ява, якая ўзнікае пры згаранні ў атмасферы Зямлі дробных метэорных цел, напрыклад аскепкаў камет або астэроідаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках