29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП павінен выплаціць менскаму лекару амаль $1400

37
АМАП павінен выплаціць менскаму лекару амаль $1400
ДЗМІТРЫЙ СЕРАДА Ў СУДЗЕ
ФОТА: ПЦ «ВЯСНА»

Дзмітрый Серада дамогся кампенсацыі за міліцэйскае беззаконне.

Суд Заводскага раёна прызнаў, што дзеяннямі міліцыі Дзмітрыю Сераду прычыненая матэрыяльная шкода. У жніўні 2016 года да яго дадому ўварваліся супрацоўнікі АМАП, выбілі вокны і дзверы, сілай затрымалі на вачах у жонкі і маленькага дзіцяці. У той жа дзень выявілася, што мужчына не быў датычны да злачынства, у якім яго падазравалі. Сям'я патрабавала кампенсаваць сродкі, якія пайшлі на рамонт і лячэнне. МУС сваю віну не прызнала. Але суд стаў на бок Серады, піша tut.by.

- Вельмі рады, што прынятая такая пастанова, - распавёў журналістам Дзмітрый. - Цяпер дачакаемся матывавальнай часткі прысуду, пасля гэтага зразумеем, як дзейнічаць далей.

Тры гады мянчук дабіваўся, каб супрацоўнікаў міліцыі, вінаватых у тым, што яго памылкова затрымалі, прыцягнулі да адказнасці. За гэты час сем разоў то распачыналася, то закрывалася крымінальная справа - па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (на падставе ч.3 арт.426 КК - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў). Са слоў Серады, на днях з СК зноў прыйшла адмова, але мужчына і надалей мае намер дамагацца справядлівасці.

Нагадаем, прадстаўнікі МУС, ГУУС Менгарвыканкама і Заводскага РУУС, якіх дапыталі ў судзе, у адзін голас заявілі, што супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі ў рамках закона, што прасіць прабачэння ў сям'і Серады ім няма за што.

Суд цалкам задаволіў пазоўныя патрабаванні Дзмітрыя, яму павінны выплаціць 2886 рублёў. Паводле закона, у такіх выпадках сродкі на аплату кампенсацыі выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту. Адзначым, што пастанова суда не набыла моц, у МУС ёсць права падаць скаргу.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках