23 красавiка 2024, aўторак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Мы паказваем, што ёсць альтэрнатыва хлусні і вар'яцтву

1
Віктар Марчык: Мы паказваем, што ёсць альтэрнатыва хлусні і вар'яцтву
ВІКТАР МАРЧЫК

Пікеты пад сцягамі з «Пагоняй» і еўрапейскай сімволікай праходзяць у многіх населеных пунктах Беларусі.

Кандыдат у дэпутаты са Слонімскай выбарчай акругі №58 Віктар Марчык распавёў прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» пра тое, як прайшлі першыя дні збору подпісаў:

- Сёння мы праводзілі пікеты ў аграгарадках Галынка і Дзярэчын Зэльвенскага раёна. Падыходзіла шмат людзей. Хтосьці звяртаў увагу на сцягі з «Пагоняй» і з еўрапейскай сімволікай, хтосьці даведваўся ад суседзяў. Многія пыталіся, навошта мы стаім - людзі разумеюць, што выбараў у краіне няма, што дэпутатаў прызначаюць зверху. Мы ж паказваем, што ёсць альтэрнатыва хлусні і вар'яцтву. І гэта ўсё разумеюць. Тым больш, шмат хто ведае, што мы займаемся гуманітарнай дзейнасцю, дапамагаем людзям.

Розныя былі выпадкі сёння. Едзе бусік, выглядае чалавек, пару пытанняў - і адразу бегам па свой пашпарт, каб подпіс паставіць. Пажылыя людзі шмат скардзіліся на медыцынскае абслугоўванне: лекарам плацяць капейкі, у вёсках ніхто не затрымліваецца. Шмат пытанняў па экалогіі - АЭС, рэкі забруджаныя, пра навакольнае асяроддзе ўлады не турбуюцца.

Пікеты ў зборы подпісаў за Віктара Марчыка пройдуць у найбліжэйшыя дні ў наступных населеных пунктах Слонімскага раёна:

11 верасня - аграгарадок Сянькоўшчына, з 10.00 да 14.00

12 верасня - аграгарадок Мяжэвічы, з 10.00 да 14.00.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках