19 красавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэты БНК: змена ўлады, закрыццё АЭС, годная праца ў Беларусі

26
Мэты БНК: змена ўлады, закрыццё АЭС, годная праца ў Беларусі

Беларускі Нацыянальны Кангрэс назваў свае прыярытэты.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады БНК, прынятай у Менску 3 жніўня. Прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу публікуе тэкст заявы:

Абаронім незалежнасць, дабрабыт і свабоду!

Найбліжэйшы час - вызначальны для нашай краіны. Рэжым вядзе перамовы аб здачы незалежнасці Беларусі. Неаднаразова гучала інфармацыя пра тое, што дыктатар адначасова з «парламенцкімі выбарамі» плануе правесці рэферэндум, вынікам якога можа стаць падаўжэнне ягоных паўнамоцтваў, змяненне Канстытуцыі або канчатковая страта суверэнітэту.

Разам з палітычным крызісам нарастае крызіс эканамічны. Заробкаў і пенсій большасці грамадзян краіны не стае для забеспячэння нармальнага жыцця. Ужо сёння сотні тысяч нашых суайчыннікаў вымушаныя з'язджаць вучыцца за мяжу ў пошуках працы для таго, каб пракарміць свае сем'і.

Палітычныя і эканамічныя праблемы абумовілі магчымасць экалагічнай катастрофы. У гэтым годзе запланаваны запуск атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Яе будаўніцтва суправаджалася шматлікімі парушэннямі і аварыямі, інфармацыю пра якія ўлады хавалі ад людзей. Астравецкая авантура - дырэктыўная пагроза існавання народа, які дагэтуль пакутуе ад наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс выкарыстоўвае «парламенцкую кампанію» для дасягнення сваіх мэт. Мы патрабуем:

- свабодных выбараў і змены ўлады на ўсіх узроўнях;

- годнай працы за годны заробак для беларусаў на Радзіме;

- скасавання пастановы аб запуску АЭС і яе закрыцця.

Мы будзем абараняць нашу свабоду і незалежнасць. Як праз вулічныя акцыі, так і іншымі даступнымі метадамі. Мы маем рэальны план дасягнення нашых мэт найбліжэйшым часам. Мы вызвалім краіну і разам пабудуем новую паспяховую Беларусь.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках