Памёр спявак Вілі Токараў
43- 4.08.2019, 16:16
- 40,739
Расійскаму і амерыканскаму спеваку было 84 гады.
Расійскі і амерыканскі спявак Вілі Токараў памёр ва ўзросце 84 гадоў, паведаміў вядучы «Эхо Москвы» Мікалай Тамразов, які даведаўся пра гэта ад сям'і музыканта.
У траўні стала вядома, што Токараў трапіў у рэанімацыю. Яго шпіталізавалі ў адну з клінік Масквы, пісалі СМІ.
Токараў нарадзіўся ў Адыгеі ў 1934 годзе. Служыў у войсках сувязі, пасля звальнення ў запас пераехаў у Ленінград, дзе скончыў музычную вучэльню пры Ленінградскай кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава. Працаваў у розных аркестрах і ансамблях.
У 1974 годзе Токараў эміграваў у ЗША, праз пяць гадоў ён выпусціў там свой першы альбом «А жыццё - яна заўсёды выдатная». Заснаваў лэйбл One Man Band і запісаў каля 20 альбомаў. У 1989 году Токараў прыехаў у СССР з канцэртамі, якія прайшлі з поспехам. У 1990-х пераехаў у Маскву.
Токараў з'яўляецца аўтарам песень «Хмарачосы» і «Жураўлі», ён тройчы ўдастойваўся прэміі «Шансон года».