19 красавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што карысна, а што шкодна есці перад сном

Што карысна, а што шкодна есці перад сном

Якасць нашага сну наўпрост залежыць ад прадуктаў, якімі мы на ноч паласаваліся.

Таму, калі ў вас праблемы са сном, то вам варта сур'ёзна перагледзець свой рацыён. Вы адразу ж заўважыце змены. На шчасце, карысных прадуктаў больш, чым шкодных, піша healthinfo.ua.

Карысна: бананы

Бананы багатыя магніем і кальцыем, таму дзейнічаюць як прыродныя міярэлаксанты. Садавінай лепш перакусіць за гадзіну-паўтара да сну, тады бананы паспеюць пераварыцца як раз да таго часу, як вы апыніцеся ў ложку.

Шкодна: кафеін

Саму каву перад сном піць адназначна нельга, але таксама варта пазбягаць прадуктаў, у якіх утрымліваецца кафеін: шакалад, энэргетыкі і камедзь. Хоць варта ўлічваць, што рэакцыя на кафеін ва ўсіх розная, некаторыя людзі неўспрымальныя да яго і спакойна спяць пасля цэлага кубку моцнага напою.

Карысна: бялкі

Бялком багатыя яйкі, курыца і тварог. Гэтыя прадукты паніжаюць кіслотнасць і выклікаюць дрымотнасць. Паніжаная кіслотнасць забяспечвае адсутнасць пякоткі, таму вы зможаце значна лягчэй заснуць пасля бялковага перакусу.

Шкодна: тлустая ежа

Вячэра павінна быць лёгкай – тлустая ежа цяжка засвойваецца арганізмам, а гэта не дае нам спакойна заснуць. Калі вы ніяк не можаце пазбегнуць тлустай ежы на вячэру, то паспрабуйце вытрымліваць паўзу у тры гадзіны паміж ежай і сном.

Карысна: міндаль

Міндаль забяспечвае выдатнае расслабленне цягліц, і як вынік - выдатнае засынанне. З'ешце жменю арэхаў або сэндвіч з міндальным маслам перад сном - і будзеце ціхамірна і салодка спаць усю ноч напралёт.

Шкодна: алкаголь

Праз алкаголь у крыві вам не толькі будзе цяжка заснуць, але і адпачыць не атрымаецца. Не піце на ноч - алкаголь парушае нашы сутачныя рытмы і згубна ўплывае на нашу нервовую сістэму.

Карысна: малако

Малако выдатна спраўляецца з бессанню - гэта вядома нам з дзяцінства. Яно дапамагае як на ноч, так і сярод ночы, калі вы прачнуліся і не можаце зноў заснуць. Проста выпіце шклянку цёплага малака, пажадана з лыжачкай мёду, і ваш сон шчасна да вас вернецца.

Карысна: вішня

Вішня - прыродная крыніца мелатаніна. Жменю вішні перад сном або шклянку вішнёвага соку дасць вам магчымасць заснуць спакойна, як немаўля.

Карысна: гарбата

Зялёная гарбата выдатна здымае стрэс. Таму яна стане добрым сродкам ад бессані пасля доўгага працоўнага дня. Аднак у ёй утрымліваецца і кафеін. Таму лепш замяніць зялёную гарбату травянымі зборамі.

Карысна: аўсянка

Аўсянка багатая вялікай колькасцю рэчываў, якія ўплываюць на добры і моцны сон. Але карысць аўсянка прынясе толькі ў тым выпадку, калі яна будзе несалодкая. Цукар, наадварот, перашкодзіць вам заснуць.

Сачыце за сваім рацыёнам, і тады вам не прыйдзецца варочацца з боку на бок па начах. Вы зможаце паўнавартасна аднаўляць свае сілы і прадуктыўна праводзіць свой дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках