24 красавiка 2024, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Little Big не выступіць на фэсце «Рок за Баброў»

Little Big не выступіць на фэсце «Рок за Баброў»
ІЛЛЯ ПРУСІКІН

Саліст гурта трапіў у лякарню.

Сёння гурт Little Big павінен быў выступаць на фэсце «Рок за Баброў», але канцэрт калектыву давялося скасаваць у тэрміновым парадку. Стала вядома, што саліст гурта Little Big Ілліч (Ілля Прусікін) трапіў у лякарню з высокай тэмпературай.

Як паведамілі арганізатары, усе музыкі гурта ўчора ўжо былі ў Менску і праводзілі саўнд-чэк. Але ўжо сёння Іллю экстранна забралі ў лякарню. Музыкі і арганізатары фэсту прыносяць прабачэнні гасцям за форс-мажор.

- Усім прывітанне! - напісаў гурт на сваёй афіцыйнай старонцы ў Instagram. - Мы вымушаныя скасаваць нашы найбліжэйшыя выступы на фэстах «Рок за Баброў» у Менску і Solar Weekend у Нідэрландах у сувязі са са значным пагаршэннем стану здароўя Ілліча. Мы прыносім прабачэнні, спадзяемся на ваша разуменне і вельмі чакаем нашай наступнай сустрэчы на сольных канцэртах: 14 кастрычніка ў Амстэрдаме, 15 кастрычніка ў Неймегене і 25 кастрычніка ў Менску. Любім вас!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках