19 красавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гомельскай жаночай калоніі адбыўся пажар

2
У гомельскай жаночай калоніі адбыўся пажар

Пажар адбыўся ў будынку, дзе сядзяць жанчыны, асуджаныя паводле «наркатычнага артыкула».

Сваякі жанчын, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі №4, заяўляюць, што 24 жніўня там адбыўся пажар. Згарэлі шафы з асабістымі рэчамі жанчын, ніхто не пацярпеў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Жанчыны скардзіліся адміністрацыі, што смярдзела праводка. Ніхто не звярнуў увагу на скаргі. Яны пайшлі на сняданак - будынак загарэўся. Цяпер баяцца, што іх зробяць вінаватымі. Гэта азначае - адсутнасць перадач, спатканняў, умоўна-датэрміновага вызвалення», - кажа «Свабодзе» жанчына, дачка якой адбывае пакаранне ў калоніі.

Са слоў маці адной з асуджаных, пажар адбыўся ў адным са старых будынкаў калоніі, дзе сядзяць жанчыны, асуджаныя паводле «наркатычнага артыкула». Пры гэтым «атрад разлічаны, паводле санітарных нормаў, на 80 чалавек, напраўду сядзіць 150», распавяла жанчына на ўмовах ананімнасці.

У Гомельскай управе надзвычайных сітуацый пацвердзілі, што ў інтэрнаце калоніі было задымленне, прыцягвалася тэхніка МНС, праводзіцца праверка.

У мінулым годзе сваякі асуджаных склалі петыцыю да МНС з патрабаваннем правесці праверкі супрацьпажарнай бяспекі ў беларускіх турмах, сцвярджаючы, што там парушаюцца ўсе нормы пажарнай бяспекі і «дзе па нормах павінны ўтрымлівацца 500 чалавек, сядзяць па 2 тысячы». «Хто можа гарантаваць, што людзі ў закрытай прасторы не згараць у надзвычайнай сітуацыі, пры такіх парушэннях?», - ставілі пытанне заяўнікі.

Міністэрства надзвычайных сітуацый на зварот адказала, што «для прызначэння праверкі неабходна падаць дакументы, якія пацвярджаюць парушэнні, або факты ўзнікнення пагрозы жыццю і здароўю людзей».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках