18 красавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што паказваюць турыстам у чарнобыльскай зоне з боку Беларусі?

4
Што паказваюць турыстам у чарнобыльскай зоне з боку Беларусі?

Для наведвальнікаў зону адчужэння адкрылі ў лістападзе 2018 года.

Чарнобыльскую зону адчужэння з боку Беларусі ўжо наведала 424 турысты. У асноўным да нас прыязджаюць замежнікі. Для наведвальнікаў зону адчужэння адкрылі ў лістападзе 2018 года. Цяпер ёсць тры экскурсійныя маршруту, а супрацоўнікі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка распрацавалі яшчэ два, у тым ліку і па рацэ Прыпяць, піша tut.by.

ФОТА: TUT.BY

Чарнобыльскую зону адчужэння з беларускага боку для іншых наведвальнікаў адкрылі ў лістападзе 2018 года. З таго моманту яе ўжо наведала 424 чалавекі. У асноўным гэта замежнікі. Яны прыехалі з Нямеччыыны, Нідэрландаў, Польшчы, Даніі, Францыі, Чэхіі, Малайзіі, Аўстраліі, ЗША, Італіі і Бэльгіі і краін СНД.

З украінскага боку зона адкрыта даўно, са слоў Максіма Кудзіна, намесніка дырэктара ў навуковай рабоце Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, там у дзень прымаюць блізу 1 200 турыстаў, а ў гэтым годзе нашы суседзі выйдуць на 80-90 тысяч наведвальнікаў. Ва Украіне турыстам паказваюць закінуты горад Прыпяць і саму атамную станцыю. У нас - закінутыя вёскі, пасёлак Сонечны, жывёлагадоўчы комплекс, паромную пераправу і прыгажосць некранутай прыроды.

ФОТА: TUT.BY

І калі сёння мы толькі пачынаем адкрываць зону адчужэння для наведвальнікаў, то ва Украіне гэта ўжо робяць даўно. Цяпер там у турыстаў ёсць GPS-трэкеры, каб можна было адсачыць іх маршрут і пераканацца, што ніхто ад яго не адхіліўся. У кожнага наведвальніка дазіметр і праз нейкі час пасля экскурсіі па электроннай пошце прыходзіць інфармацыя пра дозу вонкавага апраменьвання, якую турыст атрымаў. Больш за тое, цяпер на экскурсію людзі ва Украіне ўжо трапляюць з электроннымі білетамі са штрыхкодам.

Экскурсію па зоне адчужэння ў Беларусі праводзяць супрацоўнікі навуковага аддзела Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Сам па сабе запаведнік створаны для прадухілення другаснага пераносу радыенуклідаў на суседнія тэрыторыі ветрам, вадой, ляснымі пажарамі. Супрацоўнікі запаведніка ахоўваюць забруджаную радыенуклідамі тэрыторыю і праводзяць навуковыя даследаванні.

Цяпер наведвальнікаў запаведніка водзяць па трох маршрутах. Калі гэта маршрут на адзін дзень, то ён займае блізу сямі гадзін. Падчас яго наведваюць музей запаведнік, былы жывёлагадоўчы комплекс, дзе падчас чарнобыльскай трагедыі было 17,5 тысяч галоў свіней, адселеныя вёскі з дамамі, школамі, лякарнямі, хлебазаводам, крамамі, месца былой паромнай пераправы праз раку Прыпяць, вышку, з якой бачны энэргаблок ЧАЭС, дзе адбыўся выбух.

ФОТА: TUT.BY

Калі экскурсія запланаваная на два дні, то ў другі дзень турысты наведваюць зону адчужэння ў Брагінскім раёне на тэрыторыі запаведніка. Там ёсць адселены пасёлак Сонечны, дзе стаяць закінутыя шматкватэрныя дамы. Гэты пасёлак пабудавалі ў сярэдзіне 80-х гадоў, і ён павінен быў стаць узорам вёскі будучыні.

Таксама цяпер ёсць дадатковы маршрут па паўночна-заходняй частцы Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Сёння навукоўцы распрацавалі яшчэ два маршруты для наведвальнікаў: адзін па зоне адчужэння ў Нараўлянскім раёне на тэрыторыі запаведніка, а другі - водны на катары па рацэ Прыпяць, якая працякае па запаведніку.

Наведванне зоны адчужэння з беларускага боку каштуе прыкладна ад 320 да 700 рублёў за групу. Група можа быць і 10, і 20 чалавек. Кошт экскурсіі дзеліцца на ўсіх яе ўдзельнікаў, таксама ў кошт уваходзіць аплата транспарту, на якім па запаведніку возяць наведвальнікаў. Сваім транспартам з пункту гледжання радыяцыйнай бяспекі турыстам прыязджаць забараняецца.

ФОТА: TUT.BY

- Каб трапіць на экскурсію, трэба ў вольнай форме адправіць заяўку на электронны адрас запаведніка. У ёй пазначыць спіс удзельнікаў экскурсіі і на колькі дзён яна запланаваная. Экскурсія можа быць як адзін, так і два, і тры дні, - кажа Максім Кудзін.

Гэтыя звесткі запаведнік перасылае ў Дэпартамент ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС, дзе выдаюць дазвол на выдачу пропускаў на наведванне зоны адчужэння. Калі ў экскурсіі ўдзельнічаюць замежнікі, то ім патрэбныя пропуску для наведвання памежнай зоны. На ўзгадненне даты экскурсіі і падрыхтоўку дакументаў для наведвальнікаў сыходзіць некалькі дзён, таму звяртацца ў запаведнік трэба як мінімум за 10-15 дзён да экскурсіі.

ФОТА: TUT.BY

За кожнай групай замацоўваюць спецыяліста, які перад тым, як паказаць запаведнік, праводзіць інструктаж і тлумачыць правілы знаходжання ў запаведніку і асновы радыяцыйнай бяспекі. Пасля экскурсіі праводзяць дазіметрычны кантроль, каб зразумець, якую колькасць вонкавага апраменьвання атрымаў кожны з наведвальнікаў. Як правіла, доза, якую атрымлівае чалавек тут за сем-восем гадзін, супастаўная з двухгадзінным палётам на самалёце. У месцы, дзе ўзровень радыяцыі перавышае дапушчальныя нормы, турыстаў не водзяць.

Экскурсію могуць наведаць толькі людзі старэйшыя за 18 гадоў.

- Прапускная здольнасць запаведніка - 10-15 груп на месяц, - кажа Максім Кудзін. - І пытанне плыні - гэта пытанне часу. Усё залежыць ад цікавасці з боку наведвальнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках