28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ месцаў старажытных бітваў Беларусі

2
Топ месцаў старажытных бітваў Беларусі

Як дабрацца да палёў былых слаўных бітваў.

Belarus.travel пра самыя значныя бітвы ў гісторыі Беларусі і пра тое, як дабрацца да палёў былых бітваў.

БІТВА ПАД КЛЕЦКАМ

Клецк - невялікае мястэчка ў Менскай вобласці за 140 кіламетраў ад Менска. 5 жніўня 1506 года тут была здабытая самая буйная на тэрыторыі Беларусі перамога над татарамі. Гетман Міхаіл Глінскі нанёс поўную паразу Крымскаму ханству. Пад уражаннем ад вайсковай моцы Вялікага Княства Літоўскага ханства стала хаўруснікам літоўскіх князёў. Сёння пра гэтыя падзеі нагадвае камень з выявай Міхаіла Глінскага.

БІТВА ПАД ВОРШАЙ

Бітва пад Воршай 8 верасня 1514 году - адна з самых важных бітваў у гісторыі Беларусі і адна з самых буйных еўрапейскіх бітваў XVI стагоддзя. У той дзень войскі Вялікага Княства Літоўскага пад правадырствам Кастуся Астрожскага здабылі перамогу над войскамі Маскоўскага княства і змаглі вярнуць усе захопленыя Масквой гарады акрамя Смаленска. Многія прадстаўнікі маскоўскай шляхты былі ўзятыя ў палон.

БИТВА ПОД ОРШЕЙ. АНОНИМ

Бітва пад Воршай - адна з самых вядомых вайсковых падзей у гісторыі Беларусі. Памяць пра гэту бітву жыве дагэтуль. Так, у 2014 годзе ў гонар 500-годдзя бітвы ў Польшчы і Літве нават былі выпушчаныя памятныя манеты. А ў Беларусі кампанія PRAS стварыла тэматычную настольную гульню.

Як дабрацца да Воршы: Ворша - адзін з асноўных чыгуначных вузлоў Беларусі. Некалькі разоў на дзень ходзяць цягнікі і электрычкі як з Менска, так і з Магілёва, Гомеля, Масквы.

На аўто дарога з Менска да Воршы па трасе Е30/М1 зойме блізу двух з паловай гадзін. А з Масквы па трасе М1 - блізу 6 гадзін.

Бітва на Палонцы

Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў, або інакш «крывавы патоп», - малавядомая старонка беларускай гісторыі. Разам з тым менавіта падчас гэтай вайны было знішчана больш за палову насельніцтва Беларусі. Для параўнання - падчас Другой сусветнай вайны загінула траціна беларусаў.

ФОТО: FLICKR.COM

У 1660 годзе практычна ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі была захопленая маскоўскімі войскамі. Адзінай перашкодай для захопнікаў стала Ляхавіцкая крэпасць. Недалёка ад яе працякае рака Палонка, берагі якой і сталі месцам бітвы. 10-тысячнае войска ВКЛ дала адпор 30-тысячнаму войску маскоўскага царства і спыніла наступ на Варшаву. У 1994 годзе на месцы бітвы быў усталяваны мемарыял.

Як дабрацца: сёння месца бітвы на рацэ Палонцы знаходзіцца на тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Таму ваша асноўная задача - дабрацца да Баранавічаў. Зрабіць гэта нескладана, бо гэты горад - самы вялікі чыгуначны вузел у Беларусі, сюды ходзяць цягнікі амаль з любой мясцовасці Беларусі, а таксама блізкага замежжа.

З Баранавіч да Палонкі ходзяць электрычкі ў Гарадзенскім напрамку. Калі вы вырашыце ехаць да Палонкі на аўто, ваш шлях будзе пралягаць па трасе М1.

Бітва пад Мілавідамі

Гэтая бітва стала самай буйной перамогай аб'яднаных войскаў паўстанцаў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага над рэгулярным расейскім войскам. Хай гэтая бітва і не паўплывала на зыход паўстання, а яго правадыры былі пакараныя, яна ўсё роўна ўпісаная ў старонкі слаўных беларускіх вайсковых перамог.

КАСТУСЬ КАЛИНОВСКИЙ И ПОВСТАНЦЫ.
ИЛЛЮСТРАЦИЯ

На месцы бітвы усталяваны помнік у гонар загінуўшых расейскіх салдат і пабудаваная каталіцкая капліца памяці беларускіх паўстанцаў. У 1990-х гадах там жа быў усталяваны памятны знак, а мясцовай школе прысвоеная імя Аляксандра Лянкевіча, які камандаваў паўстанцамі.

ПАМЯТНЫЙ КАМЕНЬ В ДЕРЕВНЕ МИЛОВИДЫ

Як дабрацца да Мілавідаў: Мілавіды знаходзяцца ў Баранавіцкім раёне, таму трэба спачатку даехаць да Баранавічаў, а ўжо адтуль - да Мілавід на аўтамабілі па трасе Р43.

Бітвай на Нямізе

Гэтая бітва характэрная тым, што дзякуючы ёй у летапісах упершыню згадваецца Менск. Гледзячы на сённяшнюю Нямігу, асабліва ў час розруху, цяжка ўявіць, што калісьці тут адбылася адна з самых крывавых міжусобных бітваў у гісторыі Беларусі. Дзякуючы бітве на Нямізе ў летапісах упершыню згадваецца Менск.

Аднак менавіта дзякуючы гэтай бітве адзін з галоўных герояў беларускай гісторыі Усяслаў Чарадзей быў вызвалены са зняволення і заняў полацкі прастол.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках