24 красавiка 2024, Серада, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра беларускіх хакеістаў прадоўжаць кар'еру ў ААЭ

2
Чацвёра беларускіх хакеістаў прадоўжаць кар'еру ў ААЭ
ІЛЛЯ БУСІЛКА

Таксама ў ААЭ з'едуць і два беларускія трэнеры.

Беларускія абаронцы Ілья Бусілка і Дзмітрый Шапавалаў, а таксама нападнікі Максім Захараў і Аляксандр Коўшык прадоўжаць кар'еру ў ААЭ.

Пра гэта паведамляе сайт ФХБ.

29-гадовы Бусілка з мінулага сезона выступаў за "пінскіх ястрабаў". У 46 матчах мінулага сезону абаронца набраў 22 (12+10) балы. У Кубку Салея-2019 Ілля быў капітанам каманды. Працягне кар'еру Бусілка ў клубе "Абу-Дабі Стормз".

26-гадовы Шапавалаў закончыў кар'еру пасля сезона-2017/18. З 2013 года абаронца выступаў за жлобінскі "Металург".

Апошнім клубам 27-гадовага Захарава быў "Магілёў", колеры якога ён абараняў у тым ліку і надоечы закончыў на Кубку Салея. У мінулым сезоне Максім правёў 58 матчаў і набраў 25 (6+19) балаў.

33-гадовы Коўшык у мінулым сезоне гуляў за "Магілёў" і "пінскіх ястрабаў". Форвард правёў 43 матчы і набраў 22 (8+14) балы.

Шапавалаў, Захараў і Коўшык будуць выступаць за "Аль-Айн".

Таксама ў ААЭ з'едуць і два беларускія трэнеры. 33-гадовы Дзмітрый Панцыраў будзе трэніраваць Аль-Айн. Апошнія два гады спецыяліст працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў сістэме "Гомеля".

А 29-гадовы Яўген Рэкша будзе працаваць з камандамі U12 і U18 у Абу-Дабі. У мінулым сезоне Рэкшка дапамагаў галоўнаму трэнеру "Гомеля-2".

Нагадаем, у Эміратах ужо працуюць беларусы Арцём Сянькевіч, Сяргей Задзеленаў, Сяргей Бялоў, Андрэй Якімовіч, Аляксей Страхаў, Арцём Каркоцкі і Віталь Саўка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках