16 красавiка 2024, aўторак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер спрагназаваў тэрмін для дэакупацыі Крыма на аснове гістарычнага досведу

5
Волкер спрагназаваў тэрмін для дэакупацыі Крыма на аснове гістарычнага досведу
КУРТ ВОЛКЕР

Спецпрадстаўнік ЗША што да Украіны прывёў у прыклад краіны Балтыі.

Украіне давядзецца доўга чакаць дэакупацыі Крыма, як гэта ў свой час было за савецкай акупацыяй краін Балтыі.

Пра гэта выказаўся спецпрадстаўнік ЗША што да Украіны Курт Волкер у інтэрв'ю амерыканскаму Public Radio International, паведамляе sprotyv.info.

Дарэчы, Волкер паказаў, што Расея катэгарычна адмаўляецца абмяркоўваць пытанне вяртання Крыма Украіне. Такім самым быў лёс Балтыйскіх краін, захопленых Савецкім Саюзам у выніку падпісання пакта з нацысцкай Германіяй.

У 1940 годзе ЗША не прызналі гэтай анэксіі, выдалі дэкларацыю, якая стала вядомай, як Дэкларацыя Велеса. Але аднаўлення незалежнасці балтыйскіх краін давялося чакаць яшчэ паўстагоддзя.

«Мы не ўбачым хуткага руху што да Крыму, але ніхто не збіраецца прымаць, што ён належыць Расеі. Я б чакаў, што, нарэшце, ён адновіцца як частка Украіны – але на гэта сыдуць дзесяцігоддзі», - заявіў Волкер.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках