20 красавiка 2024, Субота, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла ў 9 матчах з 10 перад стартам сезона ў КХЛ

11
Менскае «Дынама» саступіла ў 9 матчах з 10 перад стартам сезона ў КХЛ

Розніца забітых і прапушчаных шайб - 15:37.

Менскае «Дынама» скончыла праграму перадсезонных спарынгаў. У заключным матчы на Кубку ЛЧ менчукі саступілі «Лакаматыву» (3:5), паведамляе «Трибуна».

Усяго перад стартам у КХЛ «Дынама» правяло 10 матчаў (8 таварыскіх, 2 - у Кубку Салея). «Зубры» змаглі перамагчы толькі ў першым кантрольным матчы - падолелі «Хумо» (6:3). Затым рушылі ўслед 9 паразаў запар.

Розніца забітых і прапушчаных шайб - 15:37.

У першым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Дынама» 2 верасня прыме «Нафтахімік».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках