19 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук Антон Самаль правёў пікет супраць закона «аб адтэрміноўцы»

5
Мянчук Антон Самаль правёў пікет супраць закона «аб адтэрміноўцы»

Акцыя прайшла каля сталічнага кінатэатра «Кіеў».

Узгодненая акцыя прайшла ля менскага кінатэатра «Кіеў», у адведзеным уладамі месцы для правядзення мерапрыемстваў паводле паведамляльнага прынцыпу.

Падчас пратэсту жыхар Менска Антон Самаль трымаў плакат «Як нас пазбавілі вышэйшай адукацыі». Таксама ён збіраў подпісы ў падтрымку скасавання закона, паведамляюць naviny.by.

«Мне не спадабалася, як яны прымалі гэты закон, галасавалі ў самым канцы сесіі і без грамадскага абмеркавання. Вось узяць напрыклад, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пайшлі ў каледжы, планавалі потым паступіць ва ўніверсітэт, але ўжо не змогуць праз гэты закон. Я хачу, каб яго скасавалі», - паведаміў Самаль.

Ён дадаў, што атрымаў дазвол яшчэ на два пікеты ў Кіеўскім скверы на 26 і 27 жніўня на 18:00, таксама ў працэсе атрымання дазвол яшчэ на два пікеты.

Аналагічныя акцыі плануюць іншыя ўдзельнікі руху ProtestBy, у тым ліку ў рэгіёнах.

На месцы пікету, які прадаўжаўся 15 хвілін, прысутнічалі праваахоўнікі і медыкі.

Гэта ўжо чацвёртая акцыя, праведзеная на існым тыдні ўдзельнікамі руху ProtestBy, ініцыяванага Дзянісам Ціханенкам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках