25 красавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе М3 адбылася сур'ёзная аварыя

4
На трасе М3 адбылася сур'ёзная аварыя
ФОТА: T.ME/PRESSMVD

Адзін пасажыр загінуў, рух транспарту абцяжараны.

На трасе М3 Менск - Віцебск ля павароту на Бараўляны сёння адбылася сур'ёзная аварыя. Сутыкнуліся Land Rover, якім кіраваў расеец, і Skoda, за стырном якой знаходзілася 19-гадовая беларуска, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС.

У абедзвюх аўто было па 4 чалавека. Загінула пасажырка Skoda. На месца аварыі прыбылі МНС і некалькі машын хуткай дапамогі, працуюць супрацоўнікі следча-аператыўнай групы.

Рух транспарту істотна абцяжараны, утварыліся коркі.

Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, Skoda рухалася ў кірунку Менска, але раптам перасекла раздзяляльную паласу і сутыкнулася лоб у лоб з пазадарожнікам.

Удар прыйшоўся ў правую бакавую частку Skoda - пасажырка на пярэднім сядзенні загінула. У аўтамабілях былі дзеці. Усе ўдзельнікі ДТЗ шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках