28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Мы захавалі код нацыі ў сваёй жывой веры

5
Вольга Нікалайчык: Мы захавалі код нацыі ў сваёй жывой веры
Вольга Нікалайчык

Нашчадкі ВКЛ, Быкава і Караткевіча гатовыя служыць свайму народу.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала вядомая беларуская рэжысёрка-дакументалістка, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольга Нікалайчык:

«У дзяржаве ўсё занадта дрэнна. Таму мы ідзем ва ўладу і мы – сучасныя, нармальныя, сумленныя, талковыя, прыстойныя беларусы ў цэнтры Еўропы.

Мы – сапраўдная надзея нашага народа ў нашым будучым новым паводле ўсіх крытэраў парламенце, замест інфернальных васковых фігураў “банды лукавага”. Гэта наш шанец зняць брудныя, непрыгожыя электрычныя турэмныя кайданы з рук і калючы дрот з галоваў.

Мы – нашчадкі вялікай нацыі, нашчадкі ВКЛ, нашчадкі пакалення шасцідзясятнікаў, нашчадкі Быкава і Караткевіча, Барадуліна і Бураўкіна, мы нашчадкі беларусаў, якія стваралі Галівуд, NASA і Сіліконавую даліну. Мы захавалі мову ў сваім жывым слове, мы захавалі код нацыі ў сваёй жывой веры. Мы захавалі сябе і ідзем служыць свайму беларускаму народу.

Падступных рабаўладальнікаў мы вымятаць з Драздоў, “палатаў” і Палацаў народнай мятлой. Нас – мільёны.

Гэта наш шанец, таму што яны хочуць пакінуць нас на дне цывілізаванага свету – у клаацы, у дрыгве галечы, бо “людаеды” забяруць нашых дзяцей і іх будучыню, пакінуўшы нас навечна ў сітуацыі новых Чарнобыляў, Сяміпалацінскаў, новых Северадзвінскаў.

Хадзем з намі мяняць уладу! Нас мільёны!

Жыве Беларусь!»

Нагадаем, «Еўрапейская Беларусь» заявіла пра тое, што фармуе ініцыятыўныя групы для ўдзелу ў выбарчай кампаніі і заклікала грамадзянаў краіны ўваходзіць у іх склад. Кантактны тэлефон / тэлеграм / вайбер: +375 29 5494923. Далучайцеся!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках