25 красавiка 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Еўраопт» у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з пятніцы не пускаюць пакупнікоў

9
У «Еўраопт» у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з пятніцы не пускаюць пакупнікоў

У чым прычына?

У гандлёвым цэнтры Galleria Minsk з вечару пятніцы часова не працуе «Еўраопт». Высветлілася, што паміж гандлёвым цэнтрам і буйным рытэйлерам паўстала спрэчка пра захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў гіпермаркеце. Пытанне развязваюць у судзе, паведамляе tut.by.

У Эканамічным судзе Менска цяпер разглядаюць пазоў кампаніі «Галерэя Канцэпт» да «Еўрагандлю». Сутнасць спрэчкі – арэнда. Другое судовае паседжанне ў гэтым пазове пройдзе 26 жніўня.

Еўрагандаль: «Можа быць створаны непрыемны прэцэдэнт»

Кіраўнік прэс-службы «Еўрагандаль» Ягор Хрусталёў апавёў, у чым прычына закрыцця крамы. Паводле ягоных словаў, патрабаванні да «Еўраопта» ў Galleria Minsk з'явіліся ў чэрвені сёлета пасля таго, як гандлёвы цэнтр перадалі ў кіраванне расейскай кампаніі Praktika Development.

– Да гэтага, цягам амаль трох гадоў, была стабільная праца прадпрыемства. За гэты час «Еўрагандаль» інвеставаў у мадэрнізацыю арандаваных памяшканняў суму памерам блізу двух мільёнаў даляраў у эквіваленце. Але гэтым летам «Галерэя Канцэпт» стала патрабаваць рэзкага ўзняцця арэнднай платы за памяшканні, якія здымае «Еўрагандаль». Нягледзячы на тое, што, паводле дамовы, да лістапада 2023 года такога права ў кампаніі «Галерэя Канцэпт» няма. Стаўка на ўвесь час дзеяння дамовы вызначана без права змены бакамі.

У «Еўрагандлі» мяркуюць, пасля таго, як рытэйлер не пагадзіўся з патрабаваннямі, «Галерэя Канцэпт» стала шукаць іншыя прычыны, каб прымусіць да павышэння арэнднай платы або скасаваць дамову.

– Такой падставай з'явілася нібыта адсутнасць афіцыйнай здачы ўводу ў эксплуатацыю супрацьпажарнай сістэмы, што не адпавядае рэчаіснасці. Супрацьпажарная сістэма крамы здадзеная ў эксплуатацыю і адпавядае супрацьпажарным нормам. Тым не менш «Галерэя Канцэпт» звярнулася ў гаспадарчы суд, і 21 жніўня было першае паседжанне, на якім прадстаўнікі «Еўрагандлю» паказалі прынятыя МНС акты ўводу пажарнай сігналізацыі.

У «Еўрагандлі» кажуць, 23 жніўня ўвечары кіраўніцтва гандлёвага цэнтра без апавяшчэнняў зачыніла для пакупнікоў уваход у гіпермаркет «Еўраопт».

– На цяперашні момант няма ніякіх пісьмовых тлумачэнняў ад «Галерэя Канцэпт», а доступ пакупнікоў па-ранейшаму спынены. Гэтым наносяцца сур'ёзныя матэрыяльныя страты «Еўрагандлю» (у асартымент гіпермаркета ўваходзяць у тым ліку і прадукты, якія хутка псуюцца), пакупнікам, якія рэгулярна набываюць у гэтым гандлёвым аб'екце, а таксама 195 супрацоўнікам, якія знаходзяцца ў вымушаным адпачынку.

«Еўрагандаль» кваліфікуе закрыццё крамы як самаўпраўства з боку арэндадаўцы. Рытэйлер мае намер звяртацца ў міліцыю і спаганяць праз суд прычыненую шкоду.

– На наш погляд, гэта звязана са стылем працы кіроўнай кампаніі гандлёвага цэнтра «Галерэя» – Praktika Development, рэзідэнта Расейскай Федэрацыі, дзе, магчыма, такая практыка існуе. Але ў беларускіх рэаліях нам невядомыя нават прэцэдэнты такіх дзеянняў у дачыненні да буйных гандлёвых аб'ектаў без пастановы суда. І вядома, мы будзем звяртацца ў праваахоўныя органы. У адваротным выпадку можа быць створаны непрыемны прэцэдэнт, калі і іншыя арэндадаўцы ў Беларусі будуць прымушаць сваіх арандатараў да павышэння арэнднай платы такімі незаконнымі метадамі, як закрыццё доступу пакупнікам у гандлёвы аб'ект.

Так ці ёсць парушэнні нормаў супрацьпажарнай бяспекі ў краме «Еўраопт»?

У «Еўрагандлі» кажуць, што за тры гады працы крамы было выдадзена адно прадпісанне ад РАНС у сакавіку 2018 года.

– Яно было звязанае не з супрацьпажарнай сігналізацыяй, а наяўнасцю тавару на шляхах эвакуацыі, і гэтае парушэнне было неадкладна ліквідаванае супрацоўнікамі «Еўрагандлю».

У кампаніі пераконваюць, што за тры гады працы «Еўраопт» у Galleria Minsk РАНС ніякіх парушэнняў, акрамя названага вышэй, не выяўляла.

– Прэтэнзіі пра парушэнне нормаў пажарнай бяспекі пачалі паступаць ад арэндадаўцы толькі ў чэрвені 2019 года, пасля нашай адмовы ад павышэння стаўкі арэнднай платы, то-бок пажарная бяспека з'яўлялася толькі фармальнай падставай, – мяркуюць у «Еўрагандлі».

У кастрычніку 2018 года дзяржінспектар Цэнтральнага раёна ў пажарным наглядзе адмовіў у прыёмцы ў эксплуатацыю сістэмаў пажаратушэння, аўтаматычнай сігналізацыі дымавыдалення і іншых супрацьпажарных установак. Удакладняем, якія працы «Еўрагандаль» праводзіў пасля гэтага, і калі дзяржінспектар па пажарным наглядзе прыняў супрацьпажарныя сістэмы ў эксплуатацыю?

– Трэба адзначыць, што, вядома ж, першасна ўвесь гандлёвы цэнтр быў прыняты ў эксплуатацыю, у тым ліку і пажарным наглядам, у 2016 годзе. Пазней «Еўрагандаль» мадэрнізаваў сваю частку сістэмаў пажаратушэння і ў 2018 годзе некалькі разоў спрабаваў здаць менавіта мадэрнізаваную частку сістэмы пажаратушэння. РАНС нам два разы адмаўляў, у тым ліку з прычыны адсутнасці аэрадынамічных выпрабаванняў, якія павінна была правесці «Галерэя Канцэпт», і з прычыны адсутнасці супрацьпажарнай завесы, якую, зноў жа, паводле дамовы, павінна была зрабіць «Галерэя Канцэпт». Але «Галерэя Канцэпт» гэтага не выканала, і «Еўрагандаль» усталяваў яе за свой кошт.

У МНС цяпер няма пытанняў да «Еўрагандлю» з нагоды крамы ў Galleria Minsk, растлумачылі нам у Менскай гарадской управе МНС.

– МНС не забараняе эксплуатацыю аб'екта, калі няма пагрозы жыццю і здароўю людзей. У гэтым выпадку пагрозы і забароны не было, – апавяла афіцыйная прадстаўніца МНС у Менску Марына Фандо.

У «Галерэі канцэпт» заявілі, што ў найбліжэйшы час пракаментуюць сітуацыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках