20 красавiка 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Пецярбурга актывісты правялі адзінкавыя пікеты да Дня незалежнасці Украіны

1
У цэнтры Пецярбурга актывісты правялі адзінкавыя пікеты да Дня незалежнасці Украіны

Да ўдзельнікаў пікетаў, якія трымалі ў руках сцяг Украіны, падыходзілі мінакі.

У цэнтры Санкт-Пецярбурга на скрыжаванні Неўскага праспекта і Малой Садовай прайшла серыя адзіночных пікетаў да Дня Незалежнасці Украіны, які святкуюць 24 жніўня.

Трансляцыю пікетаў вяла ў «Фэйсбуку» Вольга Смірнова, піша сайт Крым.Реалии.

Да ўдзельнікаў пікетаў, якія трымалі ў руках сцяг Украіны і плакаты з віншаваннем Украіны, падыходзілі супрацоўнікі расейскай паліцыі і мінакі. Некаторыя з іх падтрымлівалі, а некаторыя асуджалі пікеты.

Як паведамляе праваабарончы партал «АУС-інфо», а 16 гадзіне расейскія сілавікі затрымалі ўдзельніка серыі пікетаў у салідарнасць з Украінай Аляксея Салаўёва. Пазней Салаўёва адпусцілі пасля таго, як узялі ў яго тлумачэнні.

Са слоў Салаўёва, затрыманне адбылося яшчэ да пачатку яго ўдзелу ў акцыі: ён нават не паспеў дастаць плакат з пакета.

24 жніўня 1991 года Украіна абвясціла сваю незалежнасць (да таго часу яна ўваходзіла ў якасці Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў склад СССР). Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны ад 24 жніўня 1991 года быў зацверджаны 1 снежня 1991 года ўсенародным галасаваннем. Дзяржаўным святам гэтая падзея стала толькі з чэрвеня 1992 года, калі Вярхоўная Рада пастанавіла разглядаць 24 жніўня як Дзень Незалежнасці Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках