29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бутусаў: Марш абаронцаў Украіны быў больш магутны за ўсякія танкавыя калоны

13
Юрый Бутусаў: Марш абаронцаў Украіны быў больш магутны за ўсякія танкавыя калоны

Сёння Кіеў быў сусветнай сталіцай пасіянарнай энэргіі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў галоўны рэдактар украінскага выдання censor.net Юрый Бутусаў:

- Усе як заўсёды на Майдане. Там, дзе дзяржава страціла ініцыятыву, там грамадзянская супольнасць выступіла так грандыёзна, што, без сумненняў, Марш абаронцаў цяпер назаўсёды стане галоўнай падзеяй Дня незалежнасці.

Тыя, хто не страціў і ніколі не страціць веру, тыя, хто ніколі не складзе рукі, тыя, хто ахвочы заўсёды ўстаць ў шыхт і змагацца - гэта быў звычайны цуд.

Я ўпэўнены, што вельмі хутка прыйдзе час, і 24 жніўня на Хрышчаціка будуць маршаваць вайсковыя калоны, і будзе праходзіць выстава вайсковай тэхнікі і выставы гісторыі барацьбы за незалежнасць Украіны.

Але вось гэтае ўсемагутнае людское мора, аб'яднанае патрыятызмам, ахвярнасцю і бязмежнай любоўю да Радзімы і яе сымбаляў - гэта самае выдатнае, што ёсць у нашай краіне.

Плынь усмешак, сяброўскіх абдымкаў - без усялякай паліцыі, без якіх-небудзь праблем - бо ёсць агульная ўкраінская душа, якая ўсіх нас лучыць. Такога няма і не было ў Расеі, і сёння мы яшчэ раз паказалі адзін аднаму, як далёка наша грамадства адарвалася ад прымітыўнай расейскай дэспатыі, змайстраванай з амонаўскіх дубінак.

Ганаруся быць украінцам, не сумняваюся, што наша вольная сіла зменіць усё. Гэта і ёсць сапраўдная слава Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках