29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: На наступную сустрэчу G7 лепш запрасіць Украіну, а не Расею

6
Туск: На наступную сустрэчу G7 лепш запрасіць Украіну, а не Расею
ДОНАЛЬД ТУСК

Прэзідэнт ЕЗ адказаў на прапанову аб вяртанні РФ у Вялікую сямёрку.

Прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск раіць лідарам Вялікай сямёркі (G7) на наступную сустрэчу запрасіць у якасці госця Украіну, а не Расею.

Пра гэта ён заявіў у французскай Біярыцы перад пачаткам сустрэчы лідараў краін G7, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Калі гаворка ідзе пра тое, ці запрашаць Расею за стол ці не, я б хацеў сказаць наступнае. Першае - прычына, з якой Расея не была запрошаная ў 2014, усё яшчэ існуе. Больш за тое, ёсць і свежая прычына - нядаўняя правакацыя РФ у Азоўскім моры», - сказаў Туск.

Па-другое, паводле ягоных слоў, Расею запрасілі на Вялікую сямёрку першым разам, таму, што «мы верылі, што яна будзе развівацца шляхам ліберальнай дэмакратыі, вяршэнства права і правоў чалавека».

«Калі сярод нас ёсць хто-небудзь, хто можа сказаць з поўнай упэўненасцю, што Расея на гэтым шляху, я буду спрабаваць пераканаць маіх суразмоўцаў, што будзе лепш запрасіць Украіну як госця, вядома, на наступную сустрэчу Вялікай сямёркі, каб пачуць меркаванне новага прэзідэнта (прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага). Я размаўляў з ім два дні таму, і я ведаю, што ён быў бы ў гэтым зацікаўлены», - заявіў Туск.

Ён нагадаў, што год таму ў Канадзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў зноў запрасіць Расею ў Вялікую сямёрку, адкрыта заявіўшы, што «анэксія Крыма Расеяй часткова апраўданая, і што мы павінны прыняць гэты факт».

«Ні пры якіх умовах мы не можам пагадзіцца з гэтай логікай», - падкрэсліў прэзідэнт Еўрарады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках