24 красавiка 2024, Серада, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім школьнікам прадаюць сшыткі з расейскім гербам

33
Беларускім школьнікам прадаюць сшыткі з расейскім гербам
ФОТА: EURORADIO.FM

Мінадукацыі не супраць.

Перад навучальным годам у крамах Fix Price ва ўсёй Беларусі пачалі прадаваць сшыткі з выявай расейскага герба, Крамля і матрошак. Па цэнтры сшытка надпіс: "Расея - Радзіма", "Расейская мова - нацыянальная мова рсейскага народа, усіх найважнейшых дакументаў краіны. Належыць да ліку найбольш распаўсюджаных моў свету. Раней расейская мову мела іншыя назвы: руская і вялікаруская".

На сшыткі па рускай мове з двухгаловым арлом звярнула ўвагу актывістка, настаўніца гісторыі са Светлагорску Алена Маслюкова. "Еўрарадыё" знайшло іх і ў Менску. Разбіраемся, што гэта: выпадковасць або мэтанакіраваная прапаганда? І ці не ўзнікне праз прарасейскія сшыткі пытанняў да вучняў у школе?

"У школьнікаў застанецца, што расейскае - гэта наша"

Fix Price - расейская гандлёвая сетка з філіяламі ў Грузіі, Казахстане і Латвіі. Па Беларусі дзясяткі крамаў працуюць у Менску, Светлагорску, Салігорску, Полацку, Асіповічах і іншых гарадах.

"Разам з унучкай шпацыравалі па горадзе і зайшлі ў гэтую краму, - распавяла Алена Маслюкова. - Унучка ў аддзеле са школьнымі таварамі схапіла сшытак і разглядае. Гляджу, а ў яе ў руках сшытак з гэтым [расійскім. - заўв] сцягам. Я сфатаграфавала і пайшла ў аддзел ідэалогіі райвыканкама. Потым у аддзел гандлю, маўляў, чым вы гандлюеце?"

Светлагорская настаўніца ўпэўнена, што без так званага расейскага свету тут не абышлося. "Відавочна праглядаецца "рускі свет ", - дадае Алена Маслюкова. - А ўявіце, наколькі дзеці... Унучка схапіла менавіта гэты сшытак! Ён кідкі, заваблівае. Такім чынам у свядомасці навучэнцаў будзе заставацца, што гэта [расейскае. - заўв. ] наша?"

Мінадукацыі: у школе пытанняў да прарасейскіх сшыткаў не ўзнікае

Ці можна выкарыстоўваць у школах сшыткі з чужой дзяржаўнай сімволікай? У Міністэрстве адукацыі распавялі, што ніякіх перашкод няма.

ФОТА: EURORADIO.FM

"Калі яны [сшыткі. - заўв.] прадаюцца ў нас, значыць, можна. Магчыма, вам не нам трэба тэлефанаваць, а ў Міністэрства гандлю. Думаю, на навучальны працэс гэта [выкарыстанне сшыткаў з расейскай сімволікай. - Еўрарадыё] не паўплывае" , - адказала прэс-сакратар Мінадукацыі Людміла Высоцкая.

Ці не з'яўляецца парушэннем закона гандаль таварамі з выявай дзяржаўных сымбаляў іншай краіны? Гэтае пытанне “Еўрарадыё” накіравала ў Міністэрства гандлю. Там папрасілі даслаць афіцыйны зварот і паабяцалі хуткі адказ.

"Гэта не з мэтай нейкі прапаганды, гэта проста сшыткі"

Сшыткі з расейскай сімволікай каштуюць крыху танней, чым іншыя, таму і карыстаюцца попытам. Але хто і навошта прапануе беларускім школьнікам прарасейскія тавары?

ФОТА: EURORADIO.FM

У менскім офісе гандлёвай сеткі Fix Price дзівяцца пытанням “Еўрарадыё” і адмаўляюць прапаганду "расейскага свету".

"Мы будзем разбірацца, магчыма, гэта выпадковасць, - адказалі ў аддзеле продажаў. - Калі б былі пастаўшчыкі з беларускай сімволікай, мы б з задавальненнем гандлявалі. Гэта не з мэтай нейкі прапаганды, гэта проста тавар.

Прапаганда - гэта калі мэтанакіравана даносіцца нейкая інфармацыя. І калі б былі сшыткі з беларускай і расейскай сімволікай, але беларускія свядома прыбіраліся, то гэта была б прапаганда. Гэта проста сшыткі. Магчыма, прыйшла такая партыя. Калі гэта забаронена, мы, натуральна, прыбяром".

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках