18 красавiка 2024, Чацвер, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто прэзентуе Беларусь на конкурсе Miss International?

3
Хто прэзентуе Беларусь на конкурсе Miss International?
МАРЫЯ ПЕРВІЙ

Марыя Первій вучыцца і развівае свой бізнэс у сферы пракату аўтамабіляў.

Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International - 2019 прэзентуе Марыя Первій. У конкурсе «Міс Беларусь - 2018» дзяўчына здабыла тытул «Міс глядацкіх сімпатый» і ўвайшла ў топ-10, піша nn.by.

Марыя родам з Бабруйска, яна ўладальніца 2-га месца на конкурсе «Міс Бабруйск - 2016», студэнтка Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, яна дасведчаная мадэль з досведам работы за мяжой. Дзяўчына вучыцца і развівае свой бізнэс у сферы пракату аўтамабіляў.

Маша дачка праваслаўнага святара, яна ўносіць сваю лепту ў справы царквы і разам з сям'ёй пастаянна дапамагае маламаёмасным і бяздомным. На конкурсе «Міс Беларусь - 2018» дзяўчына пасябравала з пераможцай спаборніцтва прыгажосці Марыяй Васілевіч, усяляк падбадзёрвала яе, калі тая ўдзельнічала ў «Міс свету». Напрыклад, арганізавала флэшмоб у яе падтрымку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках