29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія ўводзіць ільготы для турыстычнай галіны

2
Грузія ўводзіць ільготы для турыстычнай галіны

Дзяржава будзе суфінансаваць крэдытную працэнтную стаўку для прадпрымальнікаў.

У грузінскім урадзе запускаюць механізм падтрымкі турыстычнай галіны, што пацярпела ў выніку расейскіх санкцый.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», адпаведнае паведамленне размешчанае на сайце Міністэрства эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі.

Урадавая ініцыятыва прадугледжвае сафінансаванне крэдытнай працэнтнай стаўкі для прадпрымальнікаў, якія маюць фінансавыя цяжкасці праз расейскія санкцыі і памяншэнне турыстычных наплываў.

Агенцтва Enterprise Georgia (уваходзіць у склад Міністэрства і ўстойлівага развіцця) з 1 верасня і на працягу наступных шасці месяцаў будзе кампенсаваць 80% штомесячных працэнтных плацяжоў па крэдытах у нацыянальнай валюце і 70% - у выпадку пазык у замежнай валюце.

На кампенсацыю могуць разлічваць уладальнікі гатэляў 4-20 нумароў, якія да 30 чэрвеня прынялі пазыку на будаўніцтва або рамонт гатэля.

Максімальная сума пазыкі для сумеснага фінансавання складае 300 000 лары, 100 тысяч даляраў або 80 000 еўраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках