Ягор Герасімаў упершыню ў кар'еры прабіўся ў асноўную сетку турніру «Вялікага шлема»
1- 24.08.2019, 10:14
- 6,881
Беларускі тэнісіст перамог чэха Лукаша Росала.
У вырашальным матчы кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША ў тэнісе беларус Ягор Герасімаў (N 129 АТП) нанёс паразу чэху Лукашу Росалу (150) з лікам 6:2, 6:7 (3:7), 7:6 (7:5), піша «Прессбол».
Матч працягваўся 2 гадзіны 19 хвілін.
Гэта першае трапленне Герасімава ў аснову турніру «Вялікага шлема».