26 красавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэф Плат: Гатовы выступаць за нацыянальную каманду Беларусі пры любым трэнеры

Джэф Плат: Гатовы выступаць за нацыянальную каманду Беларусі пры любым трэнеры
ДЖЭФ ПЛАТ

Хакеіст пракаментаваў прызначэнне Міхаіла Захарава на пасаду галоўнага трэнера каманды Беларусі.

Нападнік «Аўтамабіліста» Джэф Плат перад матчам з менскім «Дынама» (6:0) на Кубку ЛЖД пракаментаваў прызначэнне Міхаіла Захарава на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі, піша pressball.by.

- Прыемна сустрэцца на лёдзе з сябрамі і партнёрамі па нацыянальнай камандзе. Гуляць супраць іх заўсёды цікава.

Я быў вельмі рады атрымаць тытул найлепшага гульца Беларусі. Гэта вялікі гонар. Але трафей у руках пакуль трымаць не давялося. Думаю, што абавязкова атрымаю яго па прыездзе ў Менск.

Мне давялося папрацаваць пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава ў нацыянальнай камандзе, калі мы гулялі ў Капенгагене. У любым выпадку трэба паважаць пастанову федэрацыі. Я гатовы гуляць за каманду пры любым трэнеры, - сказаў Плат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках