20 красавiка 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider Deutschland: Пуцін расплачваецца за сваю палітыку

5
Business Insider Deutschland: Пуцін расплачваецца за сваю палітыку

Паказчыкі развіцця расейскай эканомікі знаходзяцца на тым жа ўзроўні, дзе яны былі ў 1998 годзе.

«Даследаванне двух экспэртаў Усходняй Еўропы паказвае, што праз два дзесяцігоддзі кіравання Пуціна паказчыкі развіцця расейскай эканомікі ў міжнародным параўнанні зноў знаходзяцца на тым жа ўзроўні, дзе яны былі ў 1998 годзе», - піша нямецкае выданне Business Insider Deutschland (пераклад - inopressa.ru).

«Апошнія антыпуцінскія пратэсты былі выкліканыя лютасцю і гневам у сувязі з нядопускам многіх апазіцыйных кандыдатаў да ўдзелу ў маючых адбыцца муніцыпальных выбарах. Аднак у шмат каго з расейцаў незадаволенасць засела яшчэ глыбей. Яны сыты па горла шматгадовым эканамічным застоем, падзеннем рэальных заробкаў і памяншэннем пенсій», - адзначае аўтар артыкула Андрэас Баўмер.

«Наколькі сапраўды дрэнна ідуць справы з расейскай эканомікай, вывучылі дасведчаныя журналісты-экспэрты па Расеі Бэн Арысая і Іван Ткачоў для ўсходнееўрапейскага часопіса bne IntelliNews. (...)» Калі разглядаць долю Расеі ў сусветным ВУП, то краіна зноў знаходзіцца там, адкуль Пуцін пачынаў у 1990-я гады, - пішуць журналісты. - Роля Расеі ў сусветнай эканоміцы была найбольшай у 2008 годзе; але цяпер Расея пагражае застацца ззаду, у той час як астатні свет развіваецца хутчэй за яе».

«Пра 1990-я гады большасць расейцаў згадваюць неахвотна, - указвае выданне. - Гады пасля распаду Савецкага Саюза былі поўныя трывогі і хаосу. У той час як некаторыя выкарыстоўвалі прыход капіталізму ў камуністычны бастыён для бессаромнага ўзбагачэння, для большасці заставаліся толькі драбкі».

«Сітуацыя змянілася разам з уступленнем Уладзіміра Пуціна ў 1999 годзе на пасаду прэм'ер-міністра і ў 2000 годзе на пасаду прэзідэнта Расеі. «Пуціну неверагодна пашанцавала, - пішуць аўтары. - З 2000 года цэны на нафту сталі падымацца пасля свайго 10-даляравага мінімуму (за барэль); у наступным дзесяцігоддзі яны выраслі да больш чым 150 даляраў ЗША», - гаворыцца ў артыкуле.

«Даходы ад нафты шмат у чым палегчылі аднаўленне Расеі. (...) Трэба аддаць Пуціну належнае ў тым, што ён не растраціў грошы, а выкарыстаў іх для станаўлення новай краіны. Пры ім расейская эканоміка прыкметна вырасла і пакінула ззаду сябе ўсе іншыя былыя савецкія рэспублікі (...). 2000-я гады здаваліся шматлікім расейцам «залатым дзесяцігоддзем».

«2010-я гады, пэўна, не з'яўляюцца для Расеі «залатым дзесяцігоддзем». Занадта моцна ўдарылі па айчыннай эканоміцы фінансавы крызіс і падзенне коштаў нафты. Занадта вялікую шкоду нанеслі і знешнепалітычныя авантуры Пуціна, між іншым, украінскі канфлікт разам з заходнімі санкцыямі. Расплата прыйшла неадкладна. у 2009 годзе, паводле звестак Сусветнага банка, расейскі ВУП абрынуўся на 8%, у 2015 годзе - на 2%. Высокіх паказчыкаў росту, як у пачатку 2000-х гадоў, Расея больш ніколі не дамагалася. Таксама і сёлета паводле прагнозу МВФ, рост расейскай эканомікі складзе толькі 1,2%», - падкрэслівае Баўмер.

«Напэўна, у Пуціна не атрымаецца проста так пакласці канец эканамічнаму застою. Многае, напрыклад, змяненне цэн нафты і ў цэлым змена сусветнай эканомікі, яму непадуладныя. Але прэзідэнт, магчыма, мог бы змякчыць крызіс, напрыклад, зрабіўшы саступкі ва ўкраінскім канфлікце або выканаўшы са свайго боку ўмовы Менскіх пагадненняў. (...) Але пакуль Пуцін, здаецца, не гатовы да гэтага. Ён яшчэ не хоча адмаўляцца ад сваёй палітыкі, якую многія на Захадзе выкрываюць як рухомае нацыяналізмам імкненне да ўлады», - рэзюмуе выданне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках