23 красавiка 2024, aўторак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбергіс пра БелАЭС: Гэта вайна

24
Вітаўтас Ландсбергіс пра БелАЭС: Гэта вайна
ВІТАЎТАС ЛАНДСБЕРГІС
ФОТА: DELFI/DOMANTAS PIPAS

Літва - на першай лініі фронту.

Прафесар Вітаўтас Ландсбергіс, першы кіраўнік незалежнай Літвы, сказаў, што будаўніцтва Астравецкай АЭС у Беларусі - гэта відавочны план Крамля, які паказвае варожасць не толькі ў дачыненні да Літвы, але і ў дачыненні да ўсяго Еўразвязу. Гэта вайна, сказаў прафесар у інтэрв'ю Delfi.

«Гэты агрэсіўны план і будучыя дзеянні - антыеўрапейскія, іх ажыццяўляюць у адпаведнасці з палітыкай Крамля. Крэмль дэклараваў, што ЕЗ для яго - вораг. Гэтага ворага трэба спыніць, зламаць і падпарадкаваць волі Крамля», - сказаў у пятніцу на міжнароднай канферэнцыі Ландсбергіс. Літва - на першай лініі фронту, сказаў прафесар.

«Нас вельмі турбуе наш лёс. (...) Гэта палітыка дэманстрацыі сілы, не якіх-небудзь пагадненняў, перамоў - гэта палітыка дыктату, бо яны думаюць, што валодаюць моцай. Так, у іх ёсць моц - гэта бомба ў Астраўцы. Бомба, якая завісне над усходняй часткай ЕЗ, у першую чаргу над Літвой», - сказаў Ландсбергіс.

З ягоных слоў, цяпер Літва будзе жыць ва ўмовах бесперапыннай пагрозы, віной таму жаданне Крамля адпомсціць. «Гэтая планета асуджаная праз помсту Крамля, гэта праект помсты. Мы павінны зразумець гэта і казаць пра гэта адкрыта. Гэты праект - агрэсія ў дачыненні да Літвы, у першую чаргу. Расея - ініцыятарка ядзернай агрэсіі - у гэтай сітуацыі я прапаную даваць дакладныя вызначэнні», - сказаў патрыярх кансерватараў.

З ягоных слоў, Расея дзейнічае безнадзейна і коціцца «да прорвы» як, калі казаць пра дэмаграфічны крызіс, так і маральны крызіс у плане аховы навакольнага асяроддзя. Аднак, як адзначыў Ландсбергіс, у галаве Крамля ёсць заўсёды адзін план.

«У кожным выпадку ў іх ёсць апошняе - вайна. Вайна заўсёды магчымая. Яны заўсёды маюць гэта на ўвазе. (...) Што тычыцца Астраўца, то вайна ўжо ідзе, калі мы хочам спыніць гэтую небяспеку, мы павінны адкрыта гаварыць пра гэта», - сказаў прафесар.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках