24 красавiка 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запуск першага энэргаблока БелАЭС зноў перанеслі

21
Запуск першага энэргаблока БелАЭС зноў перанеслі

Улады збіраюцца ўвесці яго ў эксплуатацыю пазней за вызначаны тэрмін.

Пра гэта журналістам заявіў намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк, паведамляе БелаПАН.

- Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе скончаная налета.

На стадыі пусканаладачных работ бываюць сітуацыі, калі дзе-небудзь што-небудзь пацякло, засаўку заклінавала. Усякія такія тэхналагічныя пытанні. Таму давайце не будзем загадваць тэрмін уводу, - сказаў намеснік міністра.

Раней у Мінэнэрга неаднаразова заяўлялі, што пуск першага блока запланаваны на канец 2019-га. І гэта з улікам пераносу тэрміну прыкладна на год наперад пасля інцыдэнту з корпусам рэактара, які закрануў зямлю пасля таго, як яго «выпусцілі». Сітуацыя адбылася два гады таму.

Цяпер, запэўніў намеснік міністра, важна «не дапусціць той паспешлівасці, якая б паўплывала на будучую бяспеку».

Міхадзюк заўважыў, што ў снежні ў планах генеральнага падрадчыка - правесці толькі фізічны пуск першага энэргаблока, на этапе якога загружаецца ядзернае паліва. Яго ў Астравец павінны прывезці ўвосень.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках