17 красавiка 2024, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія навукоўцы зняпраўдзілі міф аб самотных аматарках катоў

1
Амерыканскія навукоўцы зняпраўдзілі міф аб самотных аматарках катоў
Фота: Depositphotos / glazeimage

Cпецыялісты вывучалі рэакцыю рэспандэнтаў на розныя гукі.

Амерыканскія даследчыкі зняпраўдзілі стэрэатып аб «самотных аматарках котак», вынікі даследавання апублікавалі ў брытанскім навуковым часопісе Royal Society Open Science, піша ria.ru.

Навукоўцы вывучалі рэакцыю рэспандэнтаў на розныя гукі, якія выдаюць кошкі і сабакі. У эксперыменце ўзялі ўдзел 450 жанчын і 111 мужчын. 47 адсоткаў апытаных паведамілі, што трымаюць дома жывёлін. Сабакі жывуць у 184 удзельнікаў даследавання, кошкі - у 31. І сабак, і кошак утрымліваюць 49 чалавек.

«Вынікі нашых даследаванняў не падтрымалі меркаванне, што ўладальнікі котак больш за іншых пакутуюць ад дэпрэсіі, трывогі або перажыванняў, звязаных з блізкімі стасункамі», - падвялі вынік навукоўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках