26 красавiка 2024, Пятніца, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі фільм пра крымскіх татараў вылучаны на «Оскар»

Украінскі фільм пра крымскіх татараў вылучаны на «Оскар»

Драма «Дадому» распавядае гісторыю сям'і крымскага татарына Мустафы.

Украінскі оскараўскі камітэт вылучыў драму Нарымана Аліева «Дадому» на атрыманне прэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», піша «Новое время».

Міжнародная прэм'ера фільма «Дадому» рэжысёра Нарымана Аліева адбылася ў рамках конкурсу «Асаблівы погляд» Канскага міжнароднага кінафестывалю 2019. Украінская ж - на Адэскім міжнародным кінафестывалі 2019, дзе фільм атрымаў Гран-пры - «Залаты Дзюк».

Стужка пра Крым стала адзіным кандыдатам, які падаў заяўку на разгляд украінскага оскараўскага камітэта.

«Для нас гэта важны этап рэалізацыі нашага фільма. Галоўная мэта, каб кіно ўбачылі, як ва Украіне так і за яе межамі. З дапамогай мандата Украінскага оскараўскага камітэта ў нас з'яўляецца дадатковая магчымасць выйсці на паўночнаамерыканскую пляцоўку з нашым праектам. І мы зробім усё з нашага боку, каб быць годным прадстаўніком культурнай дыпламатыі Украіны ў свеце», - каментуе Нарыман Аліеў.

«Дадому» - поўнаметражны дэбют рэжысёра Нарымана Аліева. Паводле сюжэту, у крымскага татарына Мустафы (Ахтэм Сеітаблаеў) памірае старэйшы сын. Бацька прыязджае ў Кіеў, куды два ягоныя сыны з'ехалі пасля анэксіі Крыма, каб вярнуць малодшага сына (Рэмзі Білялаў) дадому, а старэйшага пахаваць на радзіме ў Крыме згодна з мусульманскімі традыцыямі. Прадусарам стужкі стаў Уладзімір Яцэнка («Дзікае поле»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках