24 красавiка 2024, Серада, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра абмен палоннымі з РФ: Першыя вынікі павінны быць найбліжэйшымі днямі

9
Зяленскі пра абмен палоннымі з РФ: Першыя вынікі павінны быць найбліжэйшымі днямі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны заявіў, што асабіста працуе над гэтым пытаннем.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выказаў надзею, што ўжо найбліжэйшыя дні будуць вынікі абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй. Пра гэта ён сёння сказаў журналістам у Кіеве, паведамляе «Украінская праўда».

«Мы чакаем вынікаў крок за крокам. Першыя вынікі павінны быць ужо найбліжэйшымі днямі. Не хачу загадваць», - адзначыў прэзідэнт.

Са слоў Зяленскага, ён асабіста працуе над гэтым пытаннем цягам двух месяцаў. Ён таксама папрасіў сродкі масавай інфармацыі не распаўсюджваць чуткі.

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што гэта было яго абяцаннем: «Я абяцаў украінскаму народу, што мы вернем палонных, маракоў, што мы скончым вайну. Я гэтым займаюся асабіста. Я не ведаю, хто там што кажа, і хто чым займаецца. Дайце мне зрабіць маю справу».

Напярэдадні расейскія СМІ паведамілі, што Украіна і Расея блізкія да ўзгаднення абмену палоннымі паводле формулы «33 на 33». Пра тое, хто менавіта можа быць вызвалены ў рамках працэдуры абмену, не паведамляецца.

Таксама стала вядома, што 23 жніўня ўпаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Таццяна Маскалькова знаходзіцца ў Кіеве з рабочым візітам. Мэта візіту не раскрываецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках